29 красавiка 2024, панядзелак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калійная вайна» дакацілася да пекінскага офіса БКК

5
«Калійная вайна» дакацілася да пекінскага офіса БКК

Кампанія заявіла пра кадравыя змены ў штаце прадстаўніцтва БКК у Пекіне.

Беларуская калійная кампанія (БКК) не плануе скарачаць пастаўкі беларускай прадукцыі кітайскім спажыўцам. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве кампаніі, паведамляе БелТА.

Кампанія заявіла, што цалкам захоўвае сваю прысутнасць на кітайскім рынку і разглядае рынак КНР як стратэгічны.

«Беларуская калійная кампанія, абапіраючыся на шматгадовы вопыт працы на кітайскім рынку і прынцыпы стратэгічнага партнёрства, якое склалася паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь, разглядае захаванне і развіццё адносін з кітайскімі пакупнікамі, дыстрыбутарамі і спажыўцамі калійных угнаенняў, а таксама партавікамі і ўсімі іншымі партнёрамі ў Кітаі ў якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў сваёй дзейнасці», - гаворыцца ў заяве.

БКК паведамляе, што працягвае працаваць у звычайным рэжыме, ажыццяўляе і будзе ажыццяўляць непасрэдныя кантакты са сваімі партнёрамі ў любой зручнай для іх форме, у тым ліку праз пекінскае прадстаўніцтва. У цяперашні час паўнамоцнымі прадстаўнікамі БКК у пекінскім офісе з'яўляюцца Руслан Дрозд і Кірыл Сінкевіч. Па любых пытаннях, што тычацца дзейнасці БКК у Кітаі, кампанія просіць звязвацца з названымі вышэй асобамі альбо з галоўным офісам БКК у Менску напрамую.

Адначасова, у мэтах абароны інтарэсаў кліентаў БКК і выключэння магчымых непаразуменняў, кампанія афіцыйна заявіла пра кадравыя змены ў штаце прадстаўніцтва БКК у Пекіне: Сы Янгунг, Ю Хао, Чжу Ін, Ху Жун і Аляксандр Сушчэвіч з 29 жніўня 2013 года больш не ўпаўнаважаныя прадстаўляць і не прадстаўляюць інтарэсы БКК у адносінах з яе партнёрамі.

«З названай даты названыя асобы не прадстаўляюць БКК ні ў якой форме, дзейнічаюць на свой страх і рызыку і нясуць самастойную адказнасць за свае дзеянні», - удакладняецца ў заяве.

Былы дырэктар прадстаўніцтва БКК у Пекіне Сы Янгунг, у адпаведнасці з дзейсным кантрактам найму, не мае права выдаваць канфідэнцыйную інфармацыю і камерцыйную тайну БКК, а таксама не мае права прадпрымаць дзеянні па пераманьванні работнікаў БКК на працягу двух гадоў пасля яго звальнення з БКК.

Новыя работнікі прадстаўніцтва ў цяперашні час праходзяць неабходныя працэдуры ўзгаднення і афармлення дакументаў і прыбудуць для працы ў Пекін у бліжэйшы час.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках