29 красавiка 2024, панядзелак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты супраць «$ 100 з носа» паўсюдна забараняюць

23
Пікеты супраць «$ 100 з носа» паўсюдна забараняюць

Берасцейскія ўлады забаранілі чатыры пікеты супраць увядзення выязнога збору.

Заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў падавалі мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), якія такім чынам меліся прывабіць увагу грамадскасці да новай ініцыятывы, якая парушае правы грамадзян, піша ПЦ «Вясна».

Аднак гарвыканкам не дазволіў праводзіць акцыі, спаслаўшыся на тое, што заяўнікі альбо прапаноўваюць для пікетавання месцы, якія непрыдатныя для правядзення масавых мерапрыемстваў, альбо не ўклалі адпаведныя дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і ўстановай аховы здароўя.

Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек мяркуе, што такая забарона таксама з'яўляецца парушэннем мясцовымі ўладамі правоў грамадзян: на гэты раз на свабоду выказвання свайго меркавання, арганізацыю сходаў і мітынг.

Нагадаем, увесці збор для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу па тавары, прапанаваў 6 верасня Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання ААТ «Мотавела» ён заявіў: «Нас крытыкуюць - бедная, жабрацкая краіна, а нашы людзі да 3 мільярдаў долараў штогод вывозяць за мяжу ў Еўразвяз і прывозяць барахло, якое мы таксама вырабляем». «Дык вось, я даўно даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы, усё адно па што, заплаці выязны збор. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - 100 даляраў з носа плаці і едзь за мяжу», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках