2 траўня 2024, Чацвер, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША таварны цягнік сутыкнуўся з фурай (Відэа)

2

У Заходнім Тэхасе гружаны састаў на поўнай хуткасці знёс грузавік, які захрас на пераездзе.

У Мідлэндзе, штат Тэхас адбыўся няшчасны выпадак на чыгунцы. Седлавы цягач затрымаўся на чыгуначных шляхах, а таварны цягнік, які ішоў на вялікай хуткасці, не паспеў затармазіць. Пасля сутыкнення цягнік працягнуў грузавік яшчэ кіламетр да таго, як канчаткова спыніўся. На шчасце, кіроўцу ўдалося пакінуць грузавік за некалькі хвілін да сутыкнення. Як інфармуе мясцовая паліцыя, ніхто не пацярпеў. Момант аварыі быў зафіксаваны выпадковым сведкам. Грузавік абгарнуў галаву лакаматыва, як пластмасавая цацка, а ўвесь пераезд патануў у воблаку пылу, паведамляе Wirtualna Polska (пераклад - charter97.org).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках