2 траўня 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бедных беларусаў назвалі гультаямі і ўтрыманцамі

68
Бедных беларусаў назвалі гультаямі і ўтрыманцамі

Лукашэнка ў чарговы раз абразіў насельніцтва краіны.

Дыктатар упэўнены, што кожны беларус сёння можа зарабіць і пракарміць сваю сям'ю, а не прасіць пастаянна ў дзяржавы падтрымкі. «Нашы беларусы распешчаныя дзяржавай. Я сёння беларусам кажу: у нас толькі лянівы можа не зарабіць грошы, - заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў Менску на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ. - Што замінае ў Беларусі зарабіць? Праз нас лётаюць, бягуць, паўзуць, на роварах едуць. І не бедныя людзі падарожнічаюць. Акажы ім паслугу».

Кіраўнік сказаў, што ў рэспубліцы ўжо створана больш за тысячу аграгарадкоў.

«Там зарабляюць прыстойныя грошы, і людзі туды валам ідуць і з Расеі, а асабліва з Захаду, - сказаў Лукашэнка. - Хто перашкаджае ў Беларусі зарабіць? У Беларусі можна зарабіць заўсёды, можна зарабіць нямала».

Але пакуль, паводле яго слоў, атрымліваецца так: «Дзесьці менш далі зарплату, дзесьці не своечасова, так рабочыя становяцца фронтам. Кажуць: так, прэзідэнт прымусіць вас выплаціць заробак», - сказаў Лукашэнка. Часам, працягнуў ён, кіраўнік пачынае выплачваць незаробленую зарплату. «Але зарплата - гэта зарплата, а не зраплата», - звярнуў увагу прэзідэнт.

Таму, перакананы Лукашэнка, «павінна быць аб'ектыўнае, жорсткае стаўленне да людзей». «Абараняючы людзей, праводзячы сацыяльную палітыку, рэагуючы на ўсе праблемныя пытанні, людзі паверылі ў тое, што можна згультаяваць і недапрацаваць», - сказаў кіраўнік.

Натуральна, на прэс-канферэнцыі Лукашэнка маўчаў пра тое, што наша краіна патрапіла ў катэгорыю самых бедных краін па версіі швейцарскага банка Credit Suisse. Выходзіць, што «гультаяватымі» ў нас з'яўляецца большасць насельніцтва.

Беларусь апынулася ў ліку краін з найменшым сярэднім багаццем у пераліку на аднаго дарослага жыхара. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Credit Suisse Global Wealth Report 2013. Беларусь разам з Украінай і Малдовай стала аўтсайдарам не толькі сярод краін Еўропы, але і ў адносінах да дзяржаў СНД.

Сярэдняе багацце жыхара нашай краіны не дасягае $5 тыс. на чалавека. Гэтым могуць «пахваліцца» толькі некаторыя краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках