2 траўня 2024, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разам з намеснікам кіраўніка «Белнафтахіма» затрыманы «цэлы шлейф яго змоўшчыкаў з прыватных фірмаў»

13
Разам з намеснікам кіраўніка «Белнафтахіма» затрыманы «цэлы шлейф яго змоўшчыкаў з прыватных фірмаў»

Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што намеснік кіраўніка «Белнафтахіма» Уладзімір Волкаў затрыманы за хабар пры размеркаванні кантрактаў.

«Зусім нядаўна намесніка міністра «Белнафтахіма», кажуць слушны быў чалавек, за хабар арыштавалі, за размеркаванне нейкіх кантрактаў і гэтак далей і цэлы шлейф яго змоўшчыкаў з прыватных фірмаў», - паведаміў Лукашэнка ў пятніцу ў Менску на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ.

Нагадаем, 8 кастрычніка Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» па падазрэнні ў атрыманні хабару. Сума незаконна атрыманых грашовых сродкаў з лютага па кастрычнік склала $19 тыс. Пазней высветлілася, што арыштаваны Уладзімір Волкаў.

Учора крыніца, блізкая да бізнесу «сямейнага» алігарха Юрыя Чыжа, паведаміла сайту charter97.org пра арышт Змітра Алексіна, якога алігарх выкарыстоўваў для маскавання сваёй бізнес-імперыі. Як сцвярджае крыніца, арышт наўпрост звязаны з нядаўнім арыштам намесніка кіраўніка «Белнафтахіма» Уладзіміра Волкава.

Зміцер Алексін - непублічная персона і вядомы толькі як чалавек, які пасля ўвядзення санкцый супраць набліжанага да сям'і Лукашэнкі алігарха Юрыя Чыжа стаў фармальным уладальнікам некаторых актываў Чыжа ў ЕЗ. Так, актывы фірмы Neonafta (СП ТАА «Неанафта») у Латвіі пасля ўвядзення санкцый былі перададзеныя Змітру Алексіну (яму належыць 40% доляй капіталу), Іне Алексінай (40%) і вядомаму ў Даўгаўпілсе бізнесмену Аляксандру Грахоўскаму (20%). Алексіны сталі суўласнікамі прадпрыемства па вытворчасці біягаручага Mamas D і бровару Latgales Alus D. Раней сын і маці Алексіны кіравалі рэстаранам «Сябры», які належыць Чыжу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках