2 траўня 2024, Чацвер, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч спеў у Варшаве «Жыве Беларусь»

Забаронены ў Беларусі музыка даў канцэрт у польскай сталіцы.

Выступленне беларускага спевака адбылося ў памяшканні бара «Склад бутэлек». Шчырыя песні Змітра Вайцюшкевіча разам з яго тонкім гумарам чарговы раз стварылі слухачам прыемную і сяброўскую атмасферу. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць песні з апошняга альбома музыкі «Варанок», а таксама яго новую, яшчэ не да канца напісаную песню «Жыве Беларусь», якая выклікала ў публікі захапленне, паведамляе «Радыё Рацыя».

Дмитрий Войтюшкевич спел в Варшаве «Жыве Беларусь». Фото: Кася Бергель

 

Па словах самога выканаўцы, яму падабаюцца розныя настроі. Ён спрабуе знайсці баланс у сваіх выступах, каб было са слязьмі і жартам. Таксама ён растлумачыў сваю цікавасць да шансону.

«Вельмі шмат беларусаў сядзіць цяпер у турмах, сядзяць беларускамоўныя - і па палітычных, і не па палітычных справах. Але тут не зусім турма... Турма - гэта цэлы свет. Можна жыць у цэнтры Менска ці Варшавы ў чатырох добра абстаўленых пакоях - і ўсё гэта можа выглядаць як унутраная турма. Мае песні - спроба разабрацца з гэтым лірычнымі або іранічнымі сродкамі», - адзначыў спявак.

На сённяшні дзень музыка не мае магчымасці афіцыйна выступаць у Беларусі, таксама, як і прадставіць слухачам свой новы альбом турэмнага шансона пад назвай «Варанок».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках