2 траўня 2024, Чацвер, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра эстраду: «Скачуць на сцэне ў трусах. Прыгожа»

47
Пра эстраду: «Скачуць на сцэне ў трусах. Прыгожа»

У ходзе прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў Лукашэнка выказаўся і на тэму ўмоў жыцця дзеячаў культуры, у тым ліку артыстаў, у Савецкім Саюзе.

На яго думку, дзякуючы ціску на сцэне не было бясталентных выканаўцаў.

«Цяпер модна на тэлебачанні, асабліва ў Расеі (у Беларусі я неяк кантралюю гэта, ды і ў нас кіраўнікі каналаў прыстойныя людзі, у нас такога няма): выходзіць нейкі творчы чалавек і кажа: ах, вы ведаеце, мяне так ціснулі, так ціснулі. Ну, возьмем Эльдар Разанаў напрыклад, ну і ён часам гэта дапускаў. А я сяджу, думаю: слухай, так цябе ціснулі, ты самае свяціла тут. Ці Высоцкага так цкавалі, так ціснулі - далей няма куды, а яго ведаў увесь свет. Напэўна, не вельмі ціснулі», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, смешна слухаць, калі кажуць: «Ах, вось насуперак таму, што мяне, я такая была ці такі вялікі , мяне там тармазілі, ціснулі, не давалі праходу нікуды, але я прабілася, я вось такая».

«Ціснулі, цкавалі, але на сцэне вы ніводнага бясталентнага чалавека не назавеце, каб быў у Савецкім Саюзе. Там мала было кароткай спаднічцы, каб трусы былі бачныя выйсці на сцэну і скакаць. Напэўна, так вось зірнеш адразу: прыгожа. А потым жа нічога не застаецца: ні песні, ні музыкі, нічога. Усё ж такі адбор быў вельмі жорсткі. Можа быць, каго і прыціскалі. А ў нас што, не прыціскаюць цяпер? Ды яшчэ як прыціскаюць і паскардзіцца часам няма каму. Гэта я нават як прэзідэнт вам кажу. Даводзіцца з такімі выпадкамі сутыкацца», - заявіў беларускі кіраўнік, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках