2 траўня 2024, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску арыштоўваюць кліентаў казіно?

27
У Менску арыштоўваюць кліентаў казіно?

У менскім казіно арыштавалі кліентаў з Масквы, «якія запатрабавалі дзяўчынак».

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі расейскім СМІ заявіў Лукашэнка.

«Калі ігральны бізнес забаранілі ў Маскве, то ў нас таксама знайшлося шмат жадаючых увесці аналагічную забарону, - распавёў Лукашэнка. - Але я сказаў не. Давайце паглядзім, ці прынясуць ігральныя ўстановы шкоду. Аказалася, што гэтыя ўстановы не сталі ў нас крымінальнымі цэнтрамі. Ведаю, што многія з Масквы прылятаюць у Менск, пакідаючы тут немалыя грошы. Пакуль мы не бачым у гэтым бяды».

Пры гэтым Лукашэнка абмовіўся, што кантраляваць таксама ёсць што.

«Нядаўна арыштавалі некалькі чалавек у нейкім казіно. Гэта прыехалі масквічы і, падпіўшы, запатрабавалі дзяўчынак. У нас з гэтым жорстка. У барацьбе з гандлем людзьмі мы ў свеце - лідары. Не тое, што мы кожную дзяўчынку ўтрымліваем рукамі, але і не дазваляем арганізоўваць банду з мэтай паставак іх за мяжу. Увогуле, пабеглі гэтыя масквічы шукаць дзяўчынак і прама ў камеру забеглі. Мы кантралюем ігральны бізнес, але не забараняем», - заявіў ён.

Як паведамляў сайт charter97.org, у канцы жніўня ў Менску арыштавалі двух супрацоўнікаў казіно «Шангры Ла» па падазрэнні ў арганізацыі эскорт-паслуг VIP-кліентам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках