2 траўня 2024, Чацвер, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немец адразу пасля вяселля забыў жонку на аўтазапраўцы

9
Немец адразу пасля вяселля забыў жонку на аўтазапраўцы

Пачатак сямейнага жыцця адной нямецкай пары азмрочаны прыкрым інцыдэнтам.

Новаспечаны муж забыў сваю жонку на аўтазапраўцы і схамянуўся толькі праз некалькі гадзін, паведамляе АР.

Вяртаючыся пасля мядовага месяца з Францыі ў Берлін, 10 кастрычніка пара спынілася на бензакалонцы ў горадзе Бад-Херсфельд (Германія), каб заправіць свой ​​фургон.

Да прыбыцця на аўтазапраўку жанчына спала. На бензакалонцы яна пакінула фургон, нічога не сказаўшы мужу, і адправілася ў туалет. Мужчына, не ведаючы, што жонка выйшла з машыны, завёў аўтамабіль і адправіўся ў шлях, піша «Газета.Ру».

Праз дзве з паловай гадзіны ён заўважыў знікненне жонкі і звярнуўся ў паліцыю. Высветлілася, што ўвесь гэты час жанчына цярпліва чакала яго на запраўцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках