2 траўня 2024, Чацвер, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт :B:N: у клубе Re:public: новы склад і новыя песні (Відэа)

2
Гурт :B:N: у клубе Re:public: новы склад і новыя песні (Відэа)

13 кастрычніка ў клубе Re: public адбудзецца канцэрт рок-гурта :B:N: з прэзентацыяй новага сінгла.

На канцэрце выступіць таксама гурт Nizkiz. Усім іншагароднім арганізатары абяцаюць кампакт-дыск у падарунак.

Лідар гурта :B:N: Алесь Лютыч сказаў «Радыё Свабода», што наведвальнікаў чакаюць новыя песні і сюрпрызы, якія гурт захоўвае ў сакрэце:

«Мы выканаем дзве новыя песні, а таксама будуць прыемныя сюрпрызы ў музычным плане, але пакуль мы не раскажам якія. Будуць і старыя добра вядомыя песні. Спадзяемся, што канцэрт атрымаецца вясёлым і прыйдзе шмат людзей. Чакаем тых, хто звычайна прыходзіць на нашы канцэрты, ведае нашы песні і спявае разам з намі. Няхай таксама прыводзяць новых сяброў і пазнаёмяць іх з нашай творчасцю».

Віталь Супрановіч, арганізатар канцэрту, сказаў, што сярод галоўных сюрпрызаў - новы склад гурта:

«Так, гурт змяніў часткова склад , і гэты канцэрт можна назваць прэзентацыяй таксама новага складу. Гурт :B:N: зараз працуе над новым альбомам. На канцэрце музыкі прэзентуюць два сінгла «Палюсы» і «Вяртаньне».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках