2 траўня 2024, Чацвер, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя паралізавала рух на праспекце Незалежнасці

2

Рух у бок Уручча спыніўся праз аварыю каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Пра гэта паведамляюць менчукі ў сацыяльных сетках.

«Паралізаваны рух на праспекце Незалежнасці ў бок Уручча... Жах я даўно такога не бачыў, - піша на сваёй старонцы ў «Твітэры» карыстальнік Nikitka. - Вялізны корак праз аварыю».

На месца здарэння прыбылі аўтамабілі «хуткай дапамогі». Аб пацярпелых не паведамляецца. Тым часам рух спыніўся ад аўтастанцыі «Маскоўская» амаль да МКАД.

«Затор па праспекце Незалежнасці да станцыі метро «Уручча», - паведамляе карыстальнік 6ei6ei.

Відавочцы пішуць пра тое, што праз паўгадзіны пасля здарэння корак паступова пачынае рассмоктваецца.

Фота: 6ei6ei
Фота: Nikitka93
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках