2 траўня 2024, Чацвер, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Skyfall у выкананні хору расейскага войска (Відэа)

42

Расейскія жаўнеры скарылі свет сваім выкананнем хіта Адэль.

Відэаролік, запісаны ў студыі «Пятага канала», сабраў на сённяшні дзень больш за 1 700 000 праглядаў на сэрвісе YouTube.

Каментатары ў інтэрнэце асабліва падкрэсліваюць, што Ансамбль расейскага войска імя Аляксандрава выканаў Skyfall - песню з апошняга фільма пра Джэймса Бонда, нягледзячы на тое, што ў шматлікіх карцінах пра агента 007 расейцы часта ад яго атрымліваюць на арэхі.

Дарэчы, гэты вайсковы хор з'яўляецца адным з кандыдатаў на ўдзел у «Еўравізіі» ў Даніі ў наступным годзе. Спецыяльна для конкурсу ўжо напісаны тэкст песні, якая «будзе зразумелая і еўрапейскаму слухачу», паведамілі ў Мінабароны Расеі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках