2 траўня 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы для дэнамінацыі ўжо надрукаваныя

94
Грошы для дэнамінацыі ўжо надрукаваныя

Яе правядзенне - гэта «чыста тэхнічны момант».

Лукашэнка мяркуе галоўнай умовай для правядзення дэнамінацыі беларускага рубля стабільнасць на валютным рынку краіны, аднак заяўляе, што новыя купюры ў рэспубліцы ўжо надрукаваныя, паведамляе «Інтэрфакс».

«Дэнамінацыю правесці не праблема, гэта чыста тэхнічны момант. У нас аддрукаваныя новыя купюры, не адзін год яны ляжаць на складах, але важней, каб была стабільнасць на валютным рынку, - сказаў ён у пятніцу на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ ў Менску. - Лепш яе праводзіць, калі будзе сітуацыя больш стабільнай на валютным рынку».

Лукашэнка адзначыў, што пакуль «блізка да гэтага не падыходзілі, але калі людзям надакучылі лішнія нулі на купюрах, мы яе зробім».

З ягоных слоў, для гэтага неабходна падпісаць адпаведны ўказ, аб'явіць загадзя пра дату дэнамінацыі «і потым яшчэ ці год, ці дзесяць месяцаў адначасова будуць і новыя, і старыя грошы хадзіць».

«Мы залежым у пытаннях валюты і ад экспарту, і ад імпарту, але нам важна, каб людзі не бегалі па кутах, шукаючы, дзе б набыць або прадаць валюту» - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках