8 траўня 2024, Серада, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія футбалісты прайгралі гішпанцам

19
Беларускія футбалісты прайгралі гішпанцам

Беларусы завяршылі адборачны турнір на ЧС-2014 паразай ад каманды Гішпаніі 2:1.

Зборная нашай краіны пацярпела шостае паражэнне ў гэтым цыкле і з чатырма ачкамі пасля васьмі гульняў заняла апошняе, пятае, месца ў групе «I».

Матч прайшоў на стадыёне «Іберастар» у Пальме-дэ- Маёрцы. За ім назіралі 23 тысячы гледачоў. Беларускіх заўзятараў было няшмат - падтрымаць каманду прыехалі блізу 150 чалавек.

Адзіны мяч у вароты гішпанцаў забіў Сяргей Карніленка ў самым канцы другога тайма - на 89 хвіліне. Аўтарамі двух галоў беларусам сталі Хаві і Альвара Негрэда. Яны забілі на 61 і 78 хвілінах адпаведна.

Гішпанцы датэрмінова забяспечылі сабе першае месца ў групе і пуцёўку ў фінальную частку сусветнага першынства 2014 года. У першым крузе адборачнага турніру беларусы прымалі гішпанцаў у Менску год назад і саступілі з буйным лікам 0:4.

Становішча ў групе «I»: Гішпанія - 17 ачкоў (7 матчаў; розніца мячоў - 12/03), Францыя - 14 (7; 12-6), Фінляндыя - 9 (7; 5-6), Грузія - 5 (7; 3-8), Беларусь - 4 (8; 7-15).

У фінальную стадыю ЧС-2014 ад Еўропы наўпрост выйдуць толькі пераможцы дзевяці адборачных груп, а каманды, якія занялі другія месцы (акрамя адной з горшымі паказчыкамі), 15 і 19 лістапада 2013 года правядуць стыкавыя матчы за права адправіцца на фінальны турнір сусветнага першынства, які пройдзе ў Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня 2014 года. У ім возьмуць удзел 32 лепшыя зборныя з усіх кантынентаў планеты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках