9 траўня 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве знік экс-кіраўнік Ūkio Bankas Раманаў

4
У Літве знік экс-кіраўнік Ūkio Bankas Раманаў

Пракуроры, якія расследуюць дзейнасць банка Ūkio Bankas, не ўпэўненыя ў тым, дзе знаходзіцца Уладзімір Раманаў.

Экс-банкір неаднаразова паведамляў, што лечыцца ў Расеі, аднак у Генпракуратуры Літвы няма дадзеных, якія пацвердзілі б гэты факт.

Са слоў пракурораў, бо няма дадзеных пра месцазнаходжанне Раманава, няма падстаў для звароту да расейскіх уладаў па дапамогу. А калі Раманаў, які знік з Літвы ў траўні гэтага года, па-ранейшаму знаходзіцца ў Расеі, ён парушыў закон, бо знаходзіцца там бесперапынна на працягу больш доўгага тэрміну, чым дазваляе рэгламент (Раманаў - грамадзянін Літвы), паведамляе ru.Delfi.lt.

Пяць месяцаў - ніякіх дакументаў з Расеі

З тых часоў, як з'явілася інфармацыя аб знаходжанні Раманава ў Расеі, прайшло больш за 5 месяцаў. Аднак літоўскія пракуроры за ўвесь гэты час не атрымалі ні аднаго дакумента, які сведчыў бы пра тое, што банкір сапраўды знаходзіцца там.

«Паколькі месцазнаходжанне згаданай вамі асобы ў Расеі пакуль не пацверджанае афіцыйнымі дакументамі, няма ніякай юрыдычнай падставы для звароту па дапамогу да праваахоўных структур гэтай краіны», - сказана ў каментары Генпракуратуры.

На пытанне, ці маюць намер выдаць Еўрапейскі ордэр на арышт Раманава, пракуратура адказала коратка: «на сённяшні дзень прыняты ўсе магчымыя працэсуальныя дзеянні і пастановы, якія можа прыняць пракурор» у сувязі з вышукам Раманава.

Яшчэ адна тонкасць - магчымасць знаходжання банкіра ў Расеі абмежаваная. Журналіст Мантас Дубаўскас некалькі тыдняў таму заўважыў, што Раманаў знаходзіцца там даўжэй, чым могуць знаходзіцца грамадзяне Літвы.

Раманаў больш не можа знаходзіцца ў Расеі?

На сайце Расейскай амбасады ясна выкладзены парадак дзеяння камерцыйнай візы. Нягледзячы на тое, што візу выдаюць максімум на 12 месяцаў, грамадзяне іншых краін на працягу 6 месяцаў (180 дзён) не могуць праводзіць у Расеі больш за 3 месяцаў (90 дзён).

Перад выбарамі ў мінулым годзе Раманаў паказаў, што з'яўляецца грамадзянінам Літвы.

8 мая паведамлялася, што Раманаў пасля перанесенага інсульту праходзіць лячэнне ў адной з маскоўскіх бальніц. У канцы жніўня на званок па тэлефоне Раманава адказала жанчына, якая сказала, што Раманаў ўсё яшчэ знаходзіцца ў бальніцы. Ужо некаторы час DELFI не ўдаецца звязацца з Раманавым. 11 кастрычніка яго мабільны тэлефон быў выключаны.

Журналісты афіцыйна зрабілі запыт у Расейскую амбасаду аб тым, ці выдавалася віза Раманаву і на які тэрмін, а таксама хацелі даведацца, ці ёсць у Раманава від на жыхарства ў Маскве. Але прайшоў амаль месяц, а ніякага адказу не было.

Раманава падазраюць у магчымай растраце маёмасці Ūkio bankаs ў асабліва буйных памерах. Падазраюць, што ён мог растраціць больш за 50 млн літаў. У пачатку траўня яго павінны былі апытаць у пракуратуры: ён паведаміў пра ад'езд у Маскву, аднак абяцаў вярнуцца да прызначанага тэрміну. Аднак не вярнуўся, пракурорам толькі паведамілі пра тое, што ён перанёс інсульт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках