9 траўня 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Drum Ecstasy змагаецца за выхад у паўфінал Must Be The Music

Drum Ecstasy змагаецца за выхад у паўфінал Must Be The Music

Беларускі гурт мае ўсе шанцы выйсці ў паўфінал польскага музычнага конкурсу.

Чарговы тур шоў Must Be The Music з удзелам беларусаў з Drum Ecstasy адбудзецца ў нядзелю 13 кастрычніка, паведамляе партал interia.pl. Ён будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканалам Polsat. Пачатак - у 21.00 паводле беларускага часу.

Вядомы беларускі рок-гурт грае цяжкую танцавальную музыку з выкарыстаннем розных шумавых эфектаў на бас гітары, падтрыманы масіўным падмуркам з трох і больш барабаншчыкаў. У асобных творах выкарыстоўваюцца гукі і эфекты электрапілы і электрычных дрэляў. Музыкі граюць, як у альтэрнатыўных і танцавальных клубах, так у вялікіх шоў і на прэзентацыях.

За 17 гадоў удзельнікі Drum Ecstasy наведалі з турамі амаль усю Еўропу, выступалі ў клубах Tacheles (Берлін), Eimer (Берлін), Stubnitz (Парастак), AV-Art gallery (Капенгаген), African National Unity office (Капенгаген), Effenaar (Эйндховен), 44 (Кіеў), Б2 (Масква), а таксама фестывалях SKIF (Санкт-Пецярбург), Shine Festival (Holland), Kurklesas (Lithuania), Крылы-2005.

Фота: Polsat/Studio 69

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках