8 траўня 2024, Серада, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўводзіць памежны кантроль з краінамі ЕЗ

4
Польшча ўводзіць памежны кантроль з краінамі ЕЗ

На два тыдні лістапада Польшча адновіць працу пагранічных пунктаў з дзяржавамі Еўрапейскага звязу.

Прычынай гэтага стане кліматычны саміт ААН, які будзе ў гэты час праходзіць у Варшаве. Учора праект пастановы МУС Польшчы быў адпраўлены для міжнародных кансультацый. Дакумент павінен быць прыняты на працягу тыдня. Прэс-сакратар МУС Павел Майхер распавёў пра тое, што межы з краінамі Шэнгенскай дамовы будуць зачыненыя паміж 8 і 23 лістапада, паведамляе Polskie radio.

«Аднаўленне кантролю на ўнутраных межах азначае не толькі магчымасць правяраць тых, хто перасякае нашу мяжу, але і супрацьдзеянне прыезду ў Польшчу асоб, якія могуць перашкодзіць грамадскаму парадку, могуць яго парушыць, могуць скласці пагрозу бяспекі», - сказаў ён.

Міністэрства ўнутраных спраў пераконвае, што гэта не перашкодзіць турыстам. Такія дзеянні ўжо праводзіліся падчас ЕЎРА-2012.

«Перамяшчэнне для вандроўнікаў тады было добрым, даволі хуткім, а кліматычны саміт - гэта нашмат меншае паводле маштабаў падзея. Так што будзем спадзявацца, што турысты змогуць даволі хутка і без праблем перасякаць мяжу», - заявіў прадстаўнік МЗС Польшчы.

Аднаўленне кантролю закране пагранічныя пункты з Чэхіяй, Славакіяй, Літвой і Нямеччынай. Гэта тычыцца таксама марскіх і авіяпунктаў. Кліматычны саміт будзе праходзіць у польскай сталіцы з 11 да 22 лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках