8 траўня 2024, Серада, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ганчарэнка: БАТЭ застанецца ў маім сэрцы назаўжды

48
Віктар Ганчарэнка: БАТЭ застанецца ў маім сэрцы назаўжды

Трэнер БАТЭ пацвердзіў свой сыход з клуба.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Віктара Ганчарэнкі, апублікаванай на сайце БАТЭ. Прыводзім яго тэкст цалкам:

«Паважаныя заўзятары ФК БАТЭ! Прайшло амаль шэсць гадоў з таго моманту, калі я ўзначаліў каманду. За гэты час мы з вамі дабіліся многага. Галоўны вынік складаецца ў тым, што БАТЭ стаў візітнай карткай футбольнай Беларусі, пазнавальным у Еўропе брэндам. Але гэта было б немагчыма без вашай гарачай падтрымкі, без той атмасферы, якая ўвесь час панавала на матчах з удзелам БАТЭ.

У нашага трэнерскага штаба былі асаблівыя адносіны з футбалістамі. Мы заўсёды ведалі, на каго і пры якіх абставінах можна спадзявацца. Гэта з'яўлялася асновай усіх перамог. Нашы поспехі не былі б магчымыя без такіх мудрых людзей, як Анатоль Капскі і Аляксандр Захарчанка. Анатоль Анатольевіч тонка адчуваў грань, калі можна было падтрымаць чалавека, пагладзіць па галаве, а калі - і закруціць гайкі. Да Аляксандра Віктаравіча, які звычайна знаходзіўся ў цені, заўсёды можна было звярнуцца за парадай. Я ўдзячны адміністрацыйнаму штабу нашай каманды, чый прафесіяналізм заўсёды быў прадметам майго адмысловага гонару.

З аднаго боку, з горыччу даводзіцца канстатаваць, што расстаюся з цудоўнымі людзьмі, якія працуюць у клубе, з выдатнымі футбалістамі, з якімі мне пашчасціла прайсці вялікі і запамінальны шлях. Аднак, з іншага, разумею: шэсць гадоў для працы трэнера на адным месцы - вялікі тэрмін. Таму надышла гадзіна для раставання. Трэнерская доля такая, што нельга застойвацца, трэба шукаць шляхі для далейшага самаўдасканалення. Я пакідаю клуб, у якім мне заўсёды было ўтульна і камфортна працаваць. Але ФК БАТЭ застанецца ў маім сэрцы назаўжды».

Новым галоўным трэнерам каманды стане Аляксандр Ермаковіч. Віктар Ганчарэнка ж узначаліць клуб расейскай прэм'ер-лігі «Кубань», дзе дапамагаць яму будзе Вадзім Скрыпчанка, які пакінуў пасаду настаўніка «Менска».



Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках