29 красавiка 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца-узбек зладзіў ДТЗ пад Самарай: 13 загінулых

10

У страшным ДТЗ, якое адбылося ў Расеі, абвінавацілі грамадзяніна Узбекістана.

Першапачаткова ДІБДР паведамляла, што «Таёту» вынесла на сустрэчную паласу праз лопнуўшае задняе кола. У трагічным ДТЗ выжылі толькі трое, у іх ліку абодва кіроўцы. Пасля сутыкнення «Таёта», якая запраўлялася газам, загарэлася, піша NEWSru.com.

В.а. начальніка абласнога УДІБДР Віктар Мітнік паведаміў журналістам: «Агулам сітуацыя страшная, падобнай аварыі ў Самарскай вобласці не было даўно. У выніку аварыі 13 чалавек загінулі, трое шпіталізаваныя, у тым ліку кіроўцы, якім удалося выжыць». Ён заявіў, што прычына аварыі - стомленасць кіроўцы, якая пацягнула зніжэнне ўвагі на дарозе. Акрамя таго, адзначыў ён, сітуацыя пагоршылася тым, што мікрааўтобус працаваў на газавым абсталяванні, а гэта прывяло да пажару.

Поўнай карціны ДТЗ Мітнік не прывёў, але расказаў аб меркаваным вінаватым у трагедыі. З ягоных слоў, за рулём Toyota быў грамадзянін Узбекістана, які раней 14 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за грубыя парушэнні ПДР, 9 разоў - за парушэнне хуткаснага рэжыму, 1 - за выезд на сустрэчную паласу. Гэтым разам ён затрыманы, прыцягнуты да штрафу 5 тыс рублёў.

Паводле дадзеных паліцыі, вечарам 12 кастрычніка ў Большачарнігаўскім раёне Самарскай вобласці Расеі на 132 км аўтадарогі Самара - Вялікая Чарнігаўка мікрааўтобус Toyota з 14 пасажырамі выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з грузавой машынай Mercedes пад кіраваннем грамадзяніна Казахстана. Загінулыя - грамадзяне краін блізкага замежжа. У «Таёце» знаходзіліся 11 грамадзян Узбекістана, два - Таджыкістана і адзін - Азербайджана.

Фота: Пошукава-выратавальная служба Самарскай вобласці
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках