29 красавiка 2024, панядзелак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны жыхар Баранавічаў збіў даішніка

51
П'яны жыхар Баранавічаў збіў даішніка

У дачыненні да 41-гадовага гараджаніна ўзбуджаная крымінальная справа.

Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы, якія прыбылі на месца ДТЗ, убачылі, што кіроўца аўтамабіля, які, як мяркуецца, вінаваты ў аварыі, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчыну даставілі на медыцынскі агляд у наркалагічны дыспансер. Утрыманне алкаголю ў яго крыві паводле інфармацыі АДАІ Баранавіцкага ГАУС склала 1,8 праміле, піша Intex-press.

«Пасля дыспансера мы ў службовай машыне везлі гараджаніна ў аддзел. Я сядзеў з ім побач на заднім сядзенні. І тут ён раптам ударыў мяне кулаком у твар, - распавёў пацярпелы інспектар дарожна-патрульнай службы. - Гэта было настолькі нечакана, што я нават не паспеў ухіліцца ад удару».

Цяпер інспектар ДПС знаходзіцца на бальнічным. З ягоных слоў, гэта першы падобны выпадак у яго практыцы за сем гадоў працы ў праваахоўных органах.

У дачыненні да мужчыны Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу паводле артыкула 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), які прадугледжвае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі жыхары Баранавіцкага рэгіёну пагражаюць альбо ўжываюць гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Зусім нядаўна быў вынесены вырак 47-гадоваму жыхару Баранавічаў за тое, што ён пагражаў нажом участковаму. Гараджаніну далі 3 гады «хіміі».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках