29 красавiка 2024, панядзелак, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская турфірма назвала Беларусь краінай для экстрэмальнага турызму

18
Амерыканская турфірма назвала Беларусь краінай для экстрэмальнага турызму

Фірма, якая арганізуе туры на Мадагаскар, у Арктыку і Цэнтральную Афрыку, прывезла сваіх кліентаў у Бялград, Менск і Ашхабад.

Са слоў амерыканцаў, якія прыехалі ў Беларусь, пуцёўка з наведваннем трох сталіц - Бялграда, Менска і Ашхабада, абышлася кожнаму ў 65 тысяч даляраў. За такія грошы «славуты беларускі сэрвіс» падаўся шмат каму пераацэненым.

Экскурсаводы, якія суправаджалі групу, адзначаюць: наша турыстычная інфраструктура далёкая не толькі ад ідэалу, але і ад здаровага сэнсу.

«Дзіркі - прыбіральні, якія прыводзяць у жах турыстаў - гэта, бадай, самае паказальнае, - дзеліцца суразмоўца «Салідарнасці». - У адным з двух нашых выдатных замкаў пажылую турыстку, у якой праблемы з каленямі, адмовіліся пускаць у туалет у самім замку».

У тым жа замку ліфт працаваў толькі ўніз. Персанал не дазваляў падымацца на ім уверх і некаторыя турысты дайшлі толькі да другога паверха.

«Пра адсутнасць указальнікаў на ангельскай, няведанне замежных моў персаналам гасцініц і кафэ і казаць не варта, - уздыхаюць экскурсаводы. - У кафэ ёсць Wі-Fi, але не хапае на ўсіх чыстых кафейнікаў і вяршкоў да кавы».

«Хоць амерыканцы былі ў захапленні ад Менска: добрая архітэктура, чыстыя вуліцы, прыгожы горад, але вось толькі ў экскурсійным аўтобусе туалет забыліся заправіць, і ўсім прыходзіцца цярпець да бліжэйшай аўтазапраўкі на трасе. Турысты пакідаюць чаявыя, але персанал нават не кажа «да пабачэння». Напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету наш сэрвіс усё яшчэ застаецца «праславутым», - рэзюмаваў суразмоўца.

Дарэчы, турысты, якія наведваюць Беларусь, здзіўляюцца з нагоды абавязковага афармлення страхоўкі ў аэрапорце. Прадстаўнік турфірмы з Ізраіля, які вывучае турыстычны патэнцыял нашай краіны, звярнуў увагу, што падобны «сэрвіс» значна зніжае турыстычную прывабнасць Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках