6 траўня 2024, панядзелак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калінінград не хоча станавіцца «беларускай Аляскай»

24
Калінінград не хоча станавіцца «беларускай Аляскай»

У Калінінградскай вобласці Расеі адрэагавалі на ідэю Лукашэнкі аб далучэнні рэгіёну да Беларусі.

Інтэрнэт-партал «НИА Калининград» піша, што агучаная Аляксандрам Лукашэнкам ідэя аб тым, каб «забраць» рэгіён у Беларусь для развіцця сельскагаспадарчага бізнесу, «ускалыхнула грамадскасць Калінінградскай вобласці».

Пры гэтым меркаванні выказваюцца розныя.

Дэпутат Калінінградскай абласной Думы Канстанцін Дарашок, у прыватнасці, заявіў:

«У цэлым я б адрэагаваў станоўча - любыя інвестыцыі ў Калінінградскую вобласць, у Расею, якія даюць магчымасць атрымаць дадатковыя працоўныя месцы і павялічыць узровень вытворчасці паўплывалі б толькі станоўча на эканоміку рэгіёну, пры ўмове, каб плацілі падаткі ў мясцовы бюджэт».

Іншы дэпутат абласной Думы Аляксандр Вятошкін супярэчыць такой пазіцыі:

«У мяне такая просьба аднаго прэзідэнта да іншага нічога акрамя ўсмешкі не выклікае. Скажыце, дзе гэта бачана, каб адна дзяржава аддавала сваю зямлю іншай? Асабліва такую тэрыторыю, якой з’яўляецца Калінінградская вобласць. Бо гэта ж фарпост Расеі на Балтыцы. Нават калі перадаць частку сельгасугоддзяў у эканамічную арэнду, то для гэтага павінны быць прынятыя і палітычныя рашэнні. Дарэчы, у Расеі ўжо маецца горкі вопыт перадачы ў эканамічную арэнду Аляскі. Чым гэтая арэнда скончылася, усім вядома.

Хоць жаданне беларускага прэзідэнта цалкам зразумелае і вытлумачальнае. Яму патрэбны выхад да мора, каб актыўна развіваць гандаль. І за гэта ён гатовы разараць нашы землі, пабудаваць жывёлагадоўчыя і малочныя комплексы. Трэба прызнаць, у беларусаў гэта добра атрымліваецца. Вось і давайце запросім іх спецыялістаў, будзем пераймаць перадавы вопыт».

Шараговыя грамадзяне Калінінградскай вобласці пакуль ніяк не адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі.

Фото: Wikipedia / Gumerov Ildar

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках