5 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паслугі ДАІ прыкметна падаражэлі

10
Паслугі ДАІ прыкметна падаражэлі

У Беларусі ў кастрычніку падаражэлі паслугі Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі №71 ад 30 верасня 2013 года.

Згодна з пастановай, выдача копій дакументаў, якія паслужылі падставай для ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў у дачыненні да транспартнага сродку складзе 15000 за штуку (рост у 3 разы), копій матэрыялаў справы аб адміністрацыйным правапарушэнні - 20000 за штуку (рост у 6,7 разы).

Суправаджэнне аўтамабілем ДАІ цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў, небяспечных грузаў пры іх перавозцы да 10 кіламетраў уключна складзе 75000 рублёў (тарыф павялічаны ў 3,7 разы), да 20 кіламетраў уключна - 115000 (у 3,8 разы), звыш 20 кіламетраў - 150000 (у 3,7 разы).

Узгадненне зместу інфармацыі на папяровых (кнігі, брашуры, плакаты, іншая друкаваная прадукцыя) і электронных носьбітах, якая закранае сферу забеспячэння бяспекі дарожнага руху, складзе 60000 за адзін друкаваны лісток (тарыф павялічаны ў 4 разы).

Павышаны шэраг тарыфаў, якія прывядуць да чарговага падаражэння навучання ў аўташколах.

Згодна з дакументам, тарыф за выезд супрацоўніка ДАІ для прыёму па месцы размяшчэння навучальнай арганізацыі кваліфікацыйнага іспыту на права кіравання механічным транспартным сродкам падвышаны ў 3 разы да 30000 за гадзіну.

Гадзіна за прадастаўленне аўтадрома для навучання кіраванню (на аўтамабілі ўладальніка) складзе 9700 рублёў (рост у 1,4 разы).

Удзел супрацоўніка ДАІ ў пасяджэннях прыёмных камісій і прыёмачных, кваліфікацыйных і іншых выпрабаваннях транспартных сродкаў, складовых частак іх канструкцыі і дадатковага абсталявання складзе 100000 рублёў за выпрабаванне (у 4,2 разы больш ранейшага тарыфу).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках