1 траўня 2024, Серада, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцызы на бензін вырастуць на 10%

1
Акцызы на бензін вырастуць на 10%

Стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва ў 2014 годзе плануецца праіндэксаваць не менш чым на 10%.

Пра гэта гаворыцца ў плане сумесных дзеянняў Савета міністраў і Нацбанка па структурным рэфармаванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі рэспублікі, апублікаваным на афіцыйным сайце беларускага ўрада.

Пры гэтым акцызы на астатнія групы тавараў плануецца ў будучым годзе праіндэксаваць не менш чым на 20%, піша «Інтэрфакс».

У адпаведнасці з дакументам прадугледжваецца ўнясенне адпаведных змяненняў у Падатковы кодэкс Беларусі, тэрмінам выканання гэтага пункта пастановы вызначаны снежань 2013 года.

Раней паведамлялася аб прапановах Мінфіна ў праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якімі павелічэнне ў 2014 годзе ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва складзе 10% замест раней разгляданага росту ставак у 2-3 разы. У прыватнасці, стаўку акцызу на бензін з актановым лікам 95 і вышэй прапаноўвалася ўстанавіць на ўзроўні Br1 млн 964,3 тыс. за 1 тону, на бензін з актанавым лікам ад 91 да 95 - Br2 млн 462,7 тыс., з актанавым лікам да 91 - Br2 млн 793 тыс. Стаўка акцызу на дызпаліва, у адпаведнасці з праектам закона, павінна скласці Br1 млн 854,7 тыс. Новая рэдакцыя законапраекта прадугледжвае, што стаўкі акцызаў застануцца нязменнымі на працягу ўсяго года.

У Беларусі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва. З 28 жніўня стаўкі акцызаў на аўтабензіны былі павышаныя на 45%, на дызпаліва - на 70%.

Закон аб бюджэце на 2013 год прадугледжвае паступленні за кошт акцызаў на аўтамабільнае паліва ў памеры Br4,37 трлн, што складае каля 25% усіх паступленняў ад акцызаў у кансалідаваным бюджэце.

Упершыню ў 2013 годзе ў Беларусі стаўкі акцызаў на нафтапрадукты павышаліся з 1 студзеня 2013 года - на 20%. Пры гэтым зменамі ў Падатковы кодэкс Беларусі, якія ўступілі ў сілу з гэтай даты, прадугледжвалася, што на працягу года стаўкі акцызаў на нафтапрадукты мяняцца не будуць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках