6 траўня 2024, панядзелак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсан і Гутар далі майстар-клас для школьнікаў

9

Зоркі беларускага футбола навучалі вучняў асновам свайго майстэрства.

Удзельнікамі мерапрыемства ў рамках кубка «Уступай у гульню» на прызы Сoca-Cola сталі аматарскія школьныя каманды хлопчыкаў са сталічнай школы №26 і дзяўчынак з Баранавіцкай школы №76, піша onliner.by.

Акрамя навучання асновам гульні ў футбол, спартсмены правялі аўтограф- і фотасесію для дзяцей.

«Я памятаю, як ужо вечарам першага навучальнага дня атрымліваў наганяй за падраныя аб футбольны мяч новыя школьныя чаравікі. Дзеці часта ўлюбляюцца ў футбол на ўсё жыццё, а калі атрымліваюць такое свята - імкнуцца з усіх сіл, скачуць вышэй сваёй галавы і маюць усе шанцы стаць зоркамі», - распавёў на прэс-канферэнцыі тэхнічны дырэктар асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Міхаіл Вяргеенка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках