6 траўня 2024, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінінградзе пікетавалі консульства Беларусі

62

Сёння ў Калінінградзе прайшоў пікет насупраць консульства Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар заявіў мерапрыемства як адказ жыхароў сталіцы расейскага эксклава на апошнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, піша сайт ruwest.ru.

Нагадаем, нагодай для скандалу стала выказванне Лукашэнкі аб неабходнасці перадачы зямель сельскагаспадарчага прызначэння Калінінградскай вобласці пад пратэктарат Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Менавіта такія словы прамовіў падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка. Ён матываваў свой пункт гледжання тым, што самі жыхары Калінінградскай вобласці «не аруць». Менавіта таму, па словах Лукашэнкі, ён заявіў Уладзіміру Пуціну аб неабходнасці перадачы расейскага эксклава пад сельскагаспадарчы пратэктарат Беларусі. Некаторыя калінінградцы апынуліся абураныя гэтым выказваньнем. 14 кастрычніка, у панядзелак, супрацоўнікі рэспубліканскага консульства ўбачылі першы прыклад рэакцыі калінінградцаў. А 12:00 насупраць дыпламатычнага прадстаўніцтва быў разгорнуты сцяг з крыжам Вялікага магістра Тэўтонскага ордэна, а затым - партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Персона аўтара цытаты аб перадачы Калінінградскай вобласці была намаляваная на фоне беларускага афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга. Пры гэтым сам Лукашэнка паўстаў поглядам здзіўленых консульскіх супрацоўнікаў а-ля Пікасо.

У Калінінградзе пікетавалі консульства Беларусі. Фота: Пётр Старцаў

Цярпення беларускіх дыпработнікаў хапіла на 5 хвілін.

- Вам не сорамна?! - абурыўся супрацоўнік консульства.

- А вам не сорамна?! - паказаў на чырвоны беларускі сцяг удзельнік пікету, калінінградзец Алег Савін.

- Вы хоць сцяг памыйце, - паспрабаваў парыраваць дыпработнік, паказваючы на тэўтонскі сцяг. Пасля гэтых слоў грамадзянін Беларусі схаваўся за цяжкімі дзвярыма консульства. Пікетчык працягваў сваё мерапрыемства яшчэ на працягу 15 хвілін, затым згарнуў агітматэрыялы.

- Калі Лукашэнка лічыць сказанае пра Калінінградскую вобласць жартам, то я таксама скажу, што пажартаваў са сваім пікетам, - растлумачыў калінінградзец. - Але пакуль сваё выказванне аб перадачы майго роднага рэгіёну сваёй дзяржаве прэзідэнт Беларусі жартам не называў.

Ніякіх парушэнняў заканадаўства на пікеце насупраць консульства Беларусі ў Калінінградзе зарэгістравана не было. Мерапрыемства прайшло без затрыманняў.

У Калінінградзе пікетавалі консульства Беларусі. Фота: Пётр Старцаў
Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках