6 траўня 2024, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робаты заменяць жывёл у заапарках (Відэа)

1

Незвычайны «заапарк» з'явіўся ў французскім горадзе Арлеан у выставачным цэнтры FRAC.

Там замест жывёл наведвальнікаў забаўляюць робаты, якія рэагуюць на дотык. Гэты праект пад назвай Petting Zoo распрацавала лонданская дызайн-студыя Minimaforms, піша NEWSru.com.

Рухі наведвальнікаў адсочвае мноства сэнсараў Kinect. Яны ідэнтыфікуюць асяроддзе і жэсты чалавека, перш чым адказаць на іх: рабатызаваныя шчупальцы могуць пагуляць з чалавекам, а могуць і адхіснуцца ад яго. Прылады сінхранізуюцца адна з адной і здольныя рэагаваць на некалькі наведвальнікаў. Робаты цягнуцца да людзей, якія хочуць мець стасункі з імі, ды ігнаруюць тых, хто не цікавіцца імі.

Адныя і тыя ж паводзіны наведвальніка могуць справакаваць розныя рэакцыі. «Гадаванцы» заапарка з часам нават набываюць уласны характар, што дазваляе ім наладжваць эмацыйную сувязь з чалавекам, а таксама ўдасканальваць яе. Людзі цалкам гатовыя паверыць у тое, што шчупальцы, што свецяцца сапраўды выяўляюць эмоцыі ў дачыненні да іх.

Стваральнікаў праекта натхнялі чарапахі-робаты Уільяма Грэя Уолтэра, якія былі ім створаныя яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Яны няспешна перасоўваліся па падлозе, абыходзячы перашкоды на сваім шляху. Прычым The Verge адзначае, што шчупальцы ад Minimaforms не такія «разумныя», як гэтыя старажытныя чарапашкі:

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках