30 красавiка 2024, aўторак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ у менскім метро

30
НЗ у менскім метро

Адразу некалькі інцыдэнтаў адбыліся сёння ў сталічным метро.

Сёння раніцай спыніліся цягнікі на першай лініі. Гэта адбылося ў 9:00, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«На станцыі «Пятроўшчына» цягнік стаіць ужо хвілін 10, - паведаміў карэспандэнт выдання. - Дзверы адчыненыя, многія людзі выйшлі на платформу, нярвуюцца. Машыніст паведаміў, што спыненне па тэхнічных прычынах. Пазней удакладніў, што спынілася ўся першая галіна. Кажуць, што нейкая праблема на станцыі метро «Кастрычніцкая».

У 9.07 рух аднавіўся. Аказалася, што рух цягнікоў быў часова спынены з-за няспраўнасці аднаго са складаў.

Прыкладна а 12:00 устала другая лінія. Пра гэта паведамілі карыстальнікі ў «Твітэры».

«На «Нямізе» цягнік у напрамку «Каменнай горкі» стаіць, АМАП глядзіць пад яго, усіх выгналі са станцыі», - напісаў @xLOVExISABELLAx.

«Другая лінія метро стаіць, што рабіць - незразумела, выразных паведамленняў няма», паведаміў @EtoAnton.

Пазней стала вядома, што на станцыі метро пад цягнік упаў чалавек.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках