30 красавiка 2024, aўторак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадоне забаранілі хадзіць у кіно з-за смс-перапіскі

7
Мадоне забаранілі хадзіць у кіно з-за смс-перапіскі

Адміністрацыя тэхаскай сеткі кінатэатраў забараніла Мадоне наведваць свае залы.

Гэта адбылося пасля таго, як яна перапісвалася з дапамогай тэлефона падчас прагляду фільма «12 гадоў рабства», піша Lenta.ru са спасылкай на выданне The Guardian.

На нью-йоркскім фестывалі фільмаў спявачка наведала прэм'еру карціны «12 гадоў рабства». Падчас прагляду яна, па ўсёй бачнасці, вырашыла напісаць смс-паведамленне, а калі жанчына, якая сядзела побач, папрасіла яе прыбраць тэлефон, рэзка адрэагавала. Мадона патлумачыла, што гэта дзелавая перапіска, і назвала наведвальніцу кінатэатра «прыгнятальніцай».

Паводле правілаў сеткі кінатэатраў The Alamo Drafthouse Cinema, якую наведала Мадона, катэгарычна забаронена карыстацца тэлефонам падчас сеансу. Таму, калі генеральны дырэктар сеткі Цім Лігі пачуў пра гісторыю з перапіскай, ён напісаў у сваім твітэры, што пакуль Мадона не прынясе прабачэнні прыхільнікам кінематографа, ёй назаўжды забаронена з'яўляцца ў кінатэатрах сеткі.

Спявачка ніяк не адрэагавала на гэту забарону. Праз некаторы час дырэктар растлумачыў, што хоць першапачаткова яго твіт быў жартам і хутчэй адрасаваны звычайным парушальнікам правілаў у кінатэатры, чым Мадоне, ён сапраўды мае намер чакаць яе прабачэнняў.

«12 гадоў рабства» - фільм па сцэнары Джона Рыдлі, зняты рэжысёрам Стывам МакКуінам. Карціна з'яўляецца экранізацыяй мемуараў Саламона Нортапа і распавядае пра свабоднага чорнаскурага мужчыну, прададзенага ў рабства ў Луізіяне. У Беларусі фільм яшчэ не паказвалі на экранах кінатэатраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках