30 красавiка 2024, aўторак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ртутным градуснікам абвясцілі вайну

15
Ртутным градуснікам абвясцілі вайну

Бескампрамісную барацьбу з ртутным градуснікамі пачала Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Эксперты прызналі гэтыя няхітрыя медыцынскія прыборы надзвычай небяспечнымі. Пра нейкія забароны гаворка пакуль не ідзе, толькі пра настойлівую параду перайсці на электронныя або спіртавыя тэрмометры, перадае «Первый канал».

Галоўная прэтэнзія, вядома ж, да вельмі атрутнага вадкага металу. Разбіты градуснік пагражае цяжкімі атручваннямі. Трэба выклікаць адмысловую службу, каб сабрала ртуць. Аднак лекары агаворваюцца, што электронныя тэрмометры не такія дакладныя. Хібнасць даходзіць да паловы градуса. Ёсць свае недахопы і ў спіртавых вымяральнікаў тэмпературы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках