30 красавiка 2024, aўторак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Умельцы з Оксфарда размалявалі гукі (Відэа)

3

Дуэт спецыялістаў па запаволенай здымцы The Slow Mo Guys прадставіў сваю новую працу.

Яна запісаная з дапамогай высакахуткаснай відэакамеры Phantom Flex, піша NEWSru.com.

Гэвиі Фры і Даніэл Грачы на гэты раз залівалі рознакаляровыя фарбы на перавернутыя дынамікі касетнага музычнага цэнтра Sony, затым уключалі розную музыку і запісвалі «танец» маляўнічых пырскаў. Гэта можа гучаць даволі банальна, але «хлопцы, якія павольна здымаюць» ведаюць сваю справу, таму могуць разглядзець і галоўнае запісаць па-сапраўднаму прыгожыя эфекты звычайных рэчаў.

Трэба адзначыць, што фарбы размяркоўваліся і затым узляталі не абы як: скажам, у адным з дубляў часцей узлятала больш лёгкая зялёная фарба, разведзеная вадой, а глейкая аранжавая заставалася практычна нерухомай. У іншым дублі эксперыментатары, наадварот, імкнуліся раўнамерна змяшаць фарбы. Каб запісаць увесь палёт пырскаў з моманту ўзнікнення першых зморшчынаў на дынаміку да iх змяшэння ў паветры, была выкарыстаная здымка з частатой 2500 кадраў у секунду.

Каб не плаціць аўтарам прайграных кампазіцый, эксперыментатары выкарыстоўвалі не рэальныя песні, а набор «нічыйных» аўдыёкампазіцый.

Праект The Slow Mo Guys існуе ўжо тры гады. За гэты час яны адздымалі больш за 80 разнастайных ролікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках