5 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Metallica прыедзе ў Менск летам 2014 года

40
Metallica прыедзе ў Менск летам 2014 года

Легендарны гурт выступіць у беларускай сталіцы ў чэрвені наступнага года.

Учора ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што Metallica дасць канцэрт у «Менск-Арэне» 19 красавіка. Фанаты тут жа сталі абрываць тэлефоны, паказаныя ў афішы, і спрабаваць замовіць квіткі на Tiсketpro. Але іх чакала вялікае расчараванне: там ніхто пра іх канцэрт у нас нават і не чуў. Каб развеяць усе чуткі, журналісты onliner.by датэлефанаваліся да дырэктара кампаніі, якая займаецца гэтым канцэртам.

Як аказалася, інфармацыю распаўсюдзілі нейкія жартаўнікі. І іх зараз спрабуюць знайсці арганізатары.

«Канцэрт гурта Metalliсa будзе ў Менску ў наступным годзе. Ён у нас ёсць у планах, і цяпер ідуць перамовы. Дакладнай даты канцэрту пакуль няма, але гэта будзе чэрвень. У красавіку нам не дазволілі правесці, так як ідзе падрыхтоўка да Чэмпіянату свету па хакеі», - распавёў дырэктар прадпрыемства «АРТ-Новая зорка».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках