5 траўня 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абітурыентаў-2014 рыхтуюць да цяжкасцяў

30
Абітурыентаў-2014 рыхтуюць да цяжкасцяў

Прахадныя балы на цэнтралізаваным тэставанні ў 2014 годзе будуць павялічаныя ў параўнанні з папярэдняй уступнай кампаніяй.

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч падчас прамой лініі.

Недабору трэба баяцца ўсім ВНУ

Субяседніца міністра пацікавілася лёсам прыватных ВНУ, якія па многіх спецыяльнасцях не дабралі на 2013/2014 год неабходную колькасць першакурснікаў.

- Скарачэнне колькасці выпускнікоў і павышэнне мінімальнага бала на ЦТ адбілася не толькі на ўкамплектаванні прыватных, але і на запаўненні месцаў, у тым ліку і бюджэтных, у дзяржаўных ВНУ, - адзначыў Сяргей Маскевіч. - Але закрываць прыватныя інстытуты ніхто не будзе, калі якасць адукацыі там будзе на належным узроўні. Іншая справа, што рашэнне аб спыненні сваёй дзейнасці можа прыняць заснавальнік установы адукацыі, калі дзейнасць інстытута стане нерэнтабельнай: калі ў інстытуце не змогуць набраць дастатковую колькасць студэнтаў для арганізацыі працэсу навучання і выплаты зарплаты выкладчыкам.

У прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі РБ аглядальніку партала interfax.by нагадалі, што летам 2013 года прыём на ўзровень вышэйшай адукацыі ў Беларусі ажыццяўлялі 54 вышэйшых навучальных установы: 45 дзяржаўнай формы ўласнасці, 9 - прыватнай. На навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту планавалася прыняць 30,5 тыс. чалавек, што на 5,2% менш, чым у 2012 годзе.

Адсеў абяцае быць яшчэ больш жорсткім

Міністр адукацыі таксама заявіў, што ў Беларусі плануецца павышаць патрабаванні да абітурыентаў.

- Бал, які дазваляе ўдзельнічаць у конкурсе, будзе і далей павышацца, а значыць, колькасць абітурыентаў, якія змогуць прэтэндаваць на атрыманне вышэйшай адукацыі, будзе яшчэ менш, - паведаміў Сяргей Маскевіч.

У 2013 годзе на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту было запланавана прыняць 24 100 студэнтаў. Па стане на сярэдзіну жніўня недабор па рэспубліцы складаў 1767 чалавек. Пры гэтым прахадны бал на бюджэтную форму ўсіх спецыяльнасцяў у ВНУ Беларусі не апусціўся ніжэй за 96 балаў (у 2012 г. былі выпадкі , калі ён быў роўны 46 балам). Па словах старшыні «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу», старшыні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе Анатоля Рубінава, станоўчую ролю ў гэтым адыграў факт устанаўлення больш высокіх ніжніх парогаў тэставых балаў. Для беларускай і рускай моў ён склаў 10 балаў, 15 - па фізіцы, матэматыцы, біялогіі і хіміі, 20 - па гісторыі, грамадазнаўстве, замежных мовах, геаграфіі.

- Гэта дазволіла адсеяць досыць вялікую колькасць людзей: амаль 41 000 абітурыентаў не прайшла гэты парог, - заявіў Анатоль Рубінаў, падводзячы вынікі ўступнай кампаніі.

Нездавальняючыя вынікі - 0 балаў - атрымалі 208 абітурыентаў (у 2012 г. - 856).

Ёсць усе падставы меркаваць, што тых, хто адсеецца на цэнтралізаваным тэставанні ў выніку запланаванага далейшага павышэння прахадных балаў, стане яшчэ больш.

Пра тое, якія мінімальныя балы будуць у перыяд маючай адбыцца ўступнай кампаніі-2014, пакуль невядома. У 2013 годзе папярэднія дадзеныя былі агучаныя ў пачатку лютага.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках