5 траўня 2024, Нядзеля, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» паказалі ў Еўрапарламенце

7

На паказ фільма былі запрошаныя дэпутаты, супрацоўнікі Еўракамісіі і прадстаўнікі беларускай эміграцыі.

Прагляд першага мастацкага фільма пра беларускі Супраціў адбыўся 15 кастрычніка. Ён быў арганізаваны дэпутатам Еўрапейскага парламента з Польшчы і актыўным прыхільнікам беларускай дэмакратычнай апазіцыі Марэкам Мігальскім, паведамляе сайт палітыка. На ім таксама прысутнічалі Марына Адамовіч - жонка палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і стваральнікі карціны - рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч і сцэнарыст Франак Вячорка

Беларусы расказалі прысутным аб сітуацыі ў краіне. Марына Адамовіч заявіла аб тым, што Еўрапейскі Звяз павінен праводзіць больш жорсткую палітыку ў дачыненні да дыктатара. Франак Вячорка распавёў аб паўсядзённых праблемах, з якімі сутыкаюцца жыхары нашай краіны.

Марэк Мігальскі, кажучы пра палітыку Еўрапейскага Звяза ў дачыненні да афіцыйнага Менска, са шкадаваннем заўважыў, што Беларусь не з'яўляецца галоўнай тэмай у Бруселі. «Менавіта таму мы паказваем такія фільмы, як «Жыве Беларусь!». Важна нагадваць пра тое, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Гэта ганьба не толькі для Лукашэнкі, але і для ЕЗ», - сказаў ён.

«Жыве Беларусь!» - гэта першы мастацкі фільм пра беларускі Супраціў. У ім прадстаўленыя лёсы маладых беларусаў, якія змагаюцца з дыктатурай, і ў той жа час спрабуюць жыць нармальна.

Кінастужка здымалася ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Трэйлер фільма быў паказаны на Берлінскім кінафестывалі вясной 2012 года, а прэм'ерны паказ адбыўся на фестывалі ў Канах. Прэм'ера ў Польшчы адбылася 17 красавіка гэтага года.

Рэжысёр фільма - паляк Кшыштаф Лукашэвіч. Сцэнарысты - беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.

Галоўную ролю - рок-музыкі Мірона Захаркі - выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінцэнт) Папко. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і сабраў у сабе гісторыі і лёсы многіх беларусаў, якія прайшлі і працягваюць праходзіць праз рэпрэсіі ў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках