5 траўня 2024, Нядзеля, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Кітаі: жыхары штурмавалі адміністрацыйныя будынкі (Відэа)

4

У горадзе Юйяо адбыліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і паліцыяй.

Населены пункт сур'ёзна пацярпеў ад тайфуна «Фітоў», які абрынуўся на ўзбярэжжа Кітая. Зараз у Юйяо ўзмацнілі меры бяспекі з-за беспарадкаў, арганізаваных мясцовымі жыхарамі. Гараджане незадаволеныя мерамі, якія прымаюць улады, каб дапамагчы пацярпелым ад стыхійнага бедства, піша The South China Morning Post.

 

Каля чатырох тысяч чалавек чалавек учора сабраліся каля будынка мясцовай адміністрацыі і дэмантавалі размешчаны на ім надпіс «Служы народу!», які можна сустрэць на многіх дзяржаўных установах КНР. Яны таксама пачалі заклікаць улады сысці ў адстаўку, перадае Radio Free Asia.

Плошчу перад адміністрацыяй ачапіў спецназ. Паміж паліцыяй і жыхарамі пачаліся сутычкі. Многія дэманстранты атрымалі раненні. Паведамляецца аб затрыманні соцень чалавек.

Тайфун «Фітоў» абрынуўся на правінцыю Чжэцзян, дзе размешчаны горад Юйяо, на мінулым тыдні. Загінулі дзесяткі чалавек, тысячы людзей засталіся без даху над галавой.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках