5 траўня 2024, Нядзеля, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Суліма сыходзіць з «Дынама»

Аляксандр Суліма сыходзіць з «Дынама»

Менскі клуб і футбаліст дамовіліся аб датэрміновым спыненні супрацоўніцтва.

34-гадовы галкіпер выступаў за сталічны клуб з 2010 года і згуляў у розных турнірах 66 матчаў, у якіх 30 разоў пакідаў свае вароты ў недатыкальнасці.

У гэтым сезоне Аляксандр Суліма згуляў за «Дынама» дзевяць матчаў (чэмпіянат Беларусі - 5, Кубак Беларусі - 1, Ліга Еўропы - 3), у якіх прапусціў 14 мячоў, перадае БелаПАН.

Да менскага «Дынама» Аляксандр Суліма гуляў за гродзенскі «Нёман» і менскі МТЗ-РЫПО.

Футбаліст з'яўляецца срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі (2002 - «Нёман»), бронзавым прызёрам (2005, 2008 - МТЗ-РЫПО; 2012 - «Дынама»), уладальнікам Кубка Беларусі 2004/2005 і 2007/2008 г.г. (МТЗ-РЫПО).

Пасля яго сыходу ў асноўным складзе менскага «Дынама» застаўся адзін галкіпер - Аляксандр Гутар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках