5 траўня 2024, Нядзеля, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Чыгір: Мы нават часнык імпартуем з Кітая

30
Міхаіл Чыгір: Мы нават часнык імпартуем з Кітая

Дэвальвацыя нацыянальнай валюты - відавочнае сведчанне таго, што краіна мае сур'ёзныя эканамічныя праблемы.

Можна яе прыпыніць або перасунуць на больш позні перыяд, але пазбегнуць яе не атрымаецца, лічыць экс-прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір. Вырашыць праблему ў корані можа толькі змена эканамічнай палітыкі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ucpb.org.

- На працягу апошніх гадоў стан беларускай эканомікі такі, што дэвальвацыя нацыянальнай валюты стала непазбежнасцю, - кажа Міхаіл Чыгір. - Яна будзе адбывацца, калі не будуць прынятыя нейкія канкрэтныя меры. Перш за ўсё па нарошчванні экспарту і скарачэнні імпарту. Пакуль ідзе стрымліванне дэвальвацыі. І тут шмат фактараў, якія прыпыняюць гэты працэс: у нас расце знешняя пазыка, ідзе каласальная фінансавая дапамога з боку Расеі. Сур'ёзным стрымліваючым фактарам можа быць буйная прыватызацыя і продаж дзяржуласнасці інвестарам звонку. Таму сёння гучаць заявы аб продажы «Гарызонта», Мазырскага НПЗ і да т.п. Калі гэта адбудзецца, дэвальвацыю атрымаецца перасунуць на больш позні тэрмін. Аднак гэта не вырашае праблемы ў корані.

- Наколькі рэальныя пры цяперашніх падыходах нарошчванне экспарту і скарачэнне імпарту?

- Для гэтага мы павінны адкрыцца для інвестара, перш за ўсё заходняга. Калі будуць сур'ёзныя інвестыцыі, натуральна, можна нарошчваць экспарт. Але такіх інвестыцый у нас і, на жаль, у бліжэйшы час не прадбачыцца. Таму ў плане нарошчвання экспарту можна разлічваць толькі на ўласны патэнцыял. Але і тут мы пасіўнічаем.

Шмат гаварылася аб праграме імпартазамяшчэння, але яна не спрацоўвае. Напрыклад, мы як імпартавалі дзесяцігоддзямі часнык з Кітая, так і імпартуем. Хоць робіцца ўсё вельмі проста: падпішыце дамовы, зацікаўце людзей. У нас што, зямлі няма? Ёсць. У нас часнык не расце? Расце. Але ўлады нават самага элементарнага вырашыць не могуць. Пайдзіце на рынак будматэрыялаў. Там будматэрыялаў з Польшчы значна больш, чым нашых. А бо ў нас энерганосьбіты, нафта, газ танней. Тады чаму Польшча душыць нашы будаўнічыя матэрыялы на нашым рынку?

- Якім вам бачыцца выйсце з гэтай сітуацыі?

- Трэба пераглядаць эканамічную палітыку, на першы план вылучаць актуальныя эканамічныя праблемы, адкрыцца для інвестараў. Трэба трымаць сваё слова заўсёды. У нас жа былі такія шыкоўныя інвестары: «Філіпс», які абяцаў захаваць завод па вытворчасці тэлевізійных трубак у Гомелі, «Форд» пачаў працаваць. Трэба было ствараць спрыяльныя ўмовы, падтрымліваць, цікавіцца іх праблемамі. У выніку яны сышлі. Цяпер прыцягнуць такога ўзроўню інвестараў вельмі складана, таму што ёсць сур'ёзны недавер да нашай краіны.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках