5 траўня 2024, Нядзеля, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе місія МВФ

16
У Менск едзе місія МВФ

Місія Міжнароднага Валютнага Фонду, якую ўзначальвае Дэвід Хофман, наведае Менск у перыяд з 17 па 28 кастрычніка 2013 года.

Асноўная мэта місіі - правядзенне пятага постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі ў сувязі з праграмай стэнд-бай, якая завяршылася ў канцы сакавіка 2010 года, перадае АФН.

Разам з тым, у ходзе работы місіі прадстаўнікі МВФ і ўлады РБ змогуць абмеркаваць бягучую «макраэканамічную палітыку і перспектывы развіцця беларускай эканомікі».

Іншымі словамі, гаворка пойдзе аб магчымасці выхаду на новае крэдытнае пагадненне з МВФ, тым больш, што перамовы з фондам па гэтым пытанні ўключаныя ў нядаўна зацверджаны Саўмінам і Нацбанкам РБ план па рэструктурызацыі і павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі, а сам план перададзены ў МВФ для вывучэння, узгаднення і наступнага выпраўлення.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках