5 траўня 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароткатэрміновыя дэпазіты ў валюце забароняць?

96
Кароткатэрміновыя дэпазіты ў валюце забароняць?

Беларускім банкам забароняць адкрываць сваім кліентам кароткатэрміновыя дэпазіты ў валюце.

Рэкамендацыю Нацбанка не прымаць валютны ашчадак грамадзян на кароткі тэрмін атрымалі ўсе камерцыйныя банкі краіны. Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца ў банкавых колах.

Паводле непацверджанай інфармацыі, з 17 кастрычніка пакласці валюту ў банк можна будзе толькі на сярэднетэрміновы або доўгатэрміновы дэпазіт без права зняць грошы ў кожны момант. Яшчэ адно абмежаванне закране крэдыты як у беларускіх рублях, так і ў валюце - атрымаць крэдыт з 1 лістапада будзе практычна немагчыма.

Афіцыйна спраўдзіць гэтую інфармацыю charter97.org не выпала.

Прычынай магчымага абмежавання можа быць перакос у структуры ўкладаў, які ўзнік апошнімі месяцамі ў сувязі з дэвальвацыйнымі чаканнямі насельніцтва. Беларусы аддаюць перавагу захоўванню грошай у замежнай валюце, змешчанай на кароткі тэрмін. На 1 кастрычніка больш за 65,7 % дэпазітаў складалі ўклады ў валюце.

Захады для абмежавання крэдытавання і забарона кароткатэрміновых дэпазітаў у валюце стасуюцца з планамі Нацбанка і ўрада ў структурным рэфармаванні і падвышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь. Так, у пункце 1.7 уладамі прапануецца ўвесці дадатковыя захады для аптымізацыі крэдытавання і стварэння больш прывабных умоў для куплі валютных аблігацый урада, а пункт 1.11 мае абавязаць банкі расшырыць практыку выкарыстання банкавых прадуктаў, якія забяспечваюць захаванасць укладаў насельніцтва і схільнасць да ашчаджання ў нацыянальнай валюце.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках