5 траўня 2024, Нядзеля, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца сакрэтнага аддзелу Google расказала пра будучыню прылад

8
Кіраўніца сакрэтнага аддзелу Google расказала пра будучыню прылад

Людзі настолькі прызвычаяцца да некаторых прылад, што ўжо не змогуць без іх абыходзіцца.

Пра гэта распавяла Мэры Лу Джэпсэн (Mary Lou Jepsen), кіраўніца сакрэтнага падраздзялення Google X, якая займаецца распрацоўкай перспектыўных прадуктаў, у тым ліку згаданых акуляраў дапоўненай рэальнасці Google Glass, піша Cnews.ru.

Сваім бачаннем яна падзялілася падчас выступу на канферэнцыі Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута пад назвай EmTech, што адбылася днямі.

Паводле яе слоў, такія прылады дапаўняюць чалавека, пашыраючы яго магчымасці. Надыдзе момант, калі людзі не змогуць абыходзіцца без такіх прыстасаванняў, мяркуе Джэпсэн, бо яны дазваляюць здзяйсняць розныя дзеянні нашмат прасцей, напрыклад, запісваць памятныя падзеі - убудаваная ў Google Glass камера дазваляе рабіць гэта адным націскам ці нават з дапамогай простага лыпання вачыма.

Згодна з прагнозам Juniper Research, 70 млн прылад нацельнай або так званай надзявальнай электронікі будзе прададзена ў 2017 годзе ў параўнанні з 15 млн прыладамі ў 2013

«Працэс распаўсюджвання такіх прылад нельга спыніць», - мяркуе прадстаўнік Google.

Акрамя пашырэння магчымасцяў у паўсядзённым бытавым жыцці здаровых людзей, акуляры дапоўненай рэальнасці ды іншыя такія прылады змогуць палегчыць жыццё людзям з захворваннямі нервовай сістэмы, якія абмежаваныя ў рухах і ўспрыманні навакольнага свету, дадае кіраўнік Google X.

Акрамя непазбежнага з'яўлення прылад нацельнай электронікі, Джэпсэн прадказвае распаўсюджванне аўтамабіляў з аўтаномным кіраваннем, якія будуць ездзіць без кіроўцаў. «Ужо цяпер такія аўтамабілі з'яўляюцца больш бяспечнымі ў параўнанні з аўтамабілямі, якімі кіруюць людзі», - заявіла яна, дадаўшы, што аўтамабілі з аўтаномным кіраваннем Google праехалі па дарогах больш, чым усялякія іншыя, у рамках аналагічных праектаў.

У траўні 2012 Невада стала першым амерыканскім штатам, у якім аўтамабілям з аўтаномным кіраваннем было дазволена выязджаць на дарогі агульнага карыстання.

Джэпсэн мяркуе, што «разумныя» гадзіннікі могуць дасягнуць камерцыйнага поспеху, аднак для гэтага спатрэбіцца папрацаваць над іх дызайнам. Яна ўважае за важнае наяўнасць шырокай разнастайнасці такіх прылад, каб розныя пакупнікі маглі выбраць найбольш прыдатны варыянт, як у выпадку з адзеннем.

Меркаванне Джэпсэн адрозніваецца ад меркавання кіраўніка Apple Ціма Кука (Tim Cook). У адным з інтэрв'ю ён падзяліўся, што бачыць больш шырокія перспектывы менавіта гадзіннікаў, а не акуляраў, такіх як Google Glass. Ён мяркуе, што людзей цяжка будзе прымусіць насіць прыстасаванне на галаве, тады як прылада на запясці будзе выглядаць больш натуральным чынам.

Джэпсэн таксама паведаміла, што яна са сваімі калегамі працуе над новым сакрэтным праектам, першыя вынікі якога можна будзе ўбачыць у 2014 годзе. Назіральнікі мяркуюць, што гаворка можа ісці аб новай мадэлі акуляраў Google Glass. Упершыню канцэпт акуляраў Google Glass кампанія прадставіла ў красавіку 2012.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках