5 траўня 2024, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфолту не будзе: сэнатары ЗША дамовіліся аб дзяржзапазычанасці

21
Дэфолту не будзе: сэнатары ЗША дамовіліся аб дзяржзапазычанасці

У Сэнаце ЗША прадстаўнікі рэспубліканцаў і дэмакратаў прыйшлі да пагаднення з нагоды дзяржаўнай запазычанасці.

Гэта дазволіць павялічыць столь дзяржзапазычанасці, такім чынам унікнуўшы дэфолту. Пра гэта паведаміў сёння лідэр дэмакратычнай большасці ў сэнаце Гэры Рыд, паведамляе Reuters. Абмеркаванне прайшло за дзень да магчымай даты дэфолту - 17 кастрычніка 2013 года.

Раней сэнатарка-рэспубліканка Кэлі Аёт заявіла AP, што лідэры Сэната знайшлі кампрамісную развязку. "Наколькі я разумею, яны прыйшлі да пагаднення, але я дазволю лідэру (рэспубліканцаў у Сэнаце) абвясціць аб гэтым", - заявіла Аёт.

Пра тое, што сэнатары абмяркоўваюць апошнія дэталі пагаднення, раней паведаміў The Wall Street Journal. Таксама прадстаўнікі Сэнату казалі, што неўзабаве пагадненне будзе дасягнутае. Яно дасць магчымасць устанавіць новыя тэрміны для заканадаўцаў, каб тыя прынялі пастанову аб доўгатэрміновым курсе фіскальнай палітыкі: фінансаванне ўрада будзе падоўжанае да 13 снежня, а столь дзяржаўнай завінавачанасці будзе павышаная да ўзроўню, які дазваляе не вяртацца да гэтага пытання аж да 7 лютага, піша NEWSru.com.

І дэмакраты, і рэспубліканцы ўпэўненыя ў тым, што Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласуе за прыняты план падвышэння ліміту дзяржаўнай запазычанасці ЗША. На думку памочніка маршалка палаты прадстаўнікоў Джона Бонэра, пагадненне, ухваленае ў Сэнаце, напэўна будзе зацверджанае. Раней Скарбніца ЗША папярэдзіла, што 17 кастрычніка вычарпаюцца рэсурсы для пазычання, і на сплату завінавачанасці краіны застанецца блізу 30 мільярдаў даляраў, а гэтага стане толькі на тыдзень ці два.

Нагадаем, што федэральны ўрад быў адпраўлена 1 кастрычніка ў неаплатны адпачынак. У падобнай сітуацыі апынуліся больш за 800 тысяч чалавек з 3,4 мільёна работнікаў бюджэтнай сфэры. Праз адсутнасць зацверджанага дзяржбюджэту на 2014 фінансавы год была прычыненая шкода амэрыканскай эканоміцы на суму блізка што 2 мільярды даляраў.

Як паведамляе "Інтэрфакс", фондавы індэкс Dow Jones Industrial Average на фоне гэтай інфармацыі падскочыў на 200 пунктаў, да 19:28 паводле маскоўскага часу яго падвышэнне склала 186,88 пункта.

Рэспубліканцы і дэмакраты доўгі час не маглі знайсці кампраміс

Міністр фінансаў ЗША Джэйкаб Лью раней перасцярог, што да 17 кастрычніка 2013 года Кангрэс абавязаны павысіць граніцу дзяржаўных пазык, інакш усе магчымасці для выкарыстання гэтых захадаў будуць вычарпаныя. 1 кастрычніка ў ЗША ўпершыню за 18 гадоў абвясцілі "шатдаўн" урада з прычыны непрыняцця бюджэту на 2014 год. Частковае прыпыненне фінансавання дзейнасці федэральнага ўрада ЗША ўжо прычыніла шкоду амэрыканскай эканоміцы на суму блізу 2 мільярдаў даляраў.

У палаце прадстаўнікоў Кангрэса большасць мае апазіцыйная прэзідэнту Рэспубліканская партыя, якая блакуе прыняцце бюджэту, пакуль не атрымае гарантый скарачэння дзяржаўных выдаткаў. Адмаўляючыся зацвердзіць бюджэт, рэспубліканцы хочуць прымусіць Абаму і дэмакратаў пайсці на саступкі ў абмен на аднаўленне фінансавання ўрадавых выдаткаў і павышэнне столі дзяржаўнай запазычанасці. Найперш яны патрабуюць скасавання, адтэрміноўкі або скарачэння фінансавання шырокай рэформы сістэмы аховы здароўя, распачатай прэзідэнтам у першы тэрмін ягонага кіравання.

Дэмакраты адмаўляюцца пайсці на саступкі ў гэтым пытанні, адзначаючы, што закон аб рэформе быў прыняты ў 2010 годзе, зацверджаны Вярхоўным судом і з'яўляўся адным з цэнтральных пытанняў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2012 года, на якіх Абама ўпэўнена перамог.

Сітуацыя ўскладняецца праблемамі з дзяржаўнай завінавачанасцю. Урад ЗША яшчэ ў траўні дасягнуў граніцы дзяржзапазычанасці, і з тых часоў Мінфін ЗША вымушаны выкарыстоўваць так званыя надзвычайныя захады (прыпыненне некаторых асаблівых транзакцый з урадамі штатаў і муніцыпалітэтаў), каб працягваць бесперапыннае абслугоўванне пазыковых абавязанняў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках