5 траўня 2024, Нядзеля, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнік «Валгаграда» збег з-пад следства

50
Ахоўнік «Валгаграда» збег з-пад следства

Ахоўнік сталічнага ўніверсама «Валгаград», якога абвінавачваюць у забойстве пакупніка, збег з-пад следства.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва Управе Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у Менску.

Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта падчас расследавання крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да былога супрацоўніка службы бяспекі ўніверсама «Валгаград», які падазраецца ў прычыненні аднаму з наведнікаў цяжкіх цялесных пашкоджанняў з неасцярожнасці, выяўленыя новыя акалічнасці.

«Як паведамлялася раней, пацярпелы быў шпіталізаваны ў непрытомным стане і праз пэўны час, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр. Следствам вынятыя з лекавай установы медыцынскія дакумэнты, якія маюць дачыненне да пацярпелага, выдадзеныя спецыялістам, з імі праведзеная дадатковая судова-медыцынская экспэртыза.

Паколькі на першапачатковым этапе расследавання не было падстаў для прызнання дзеянняў падазраванага наўмыснымі, а таксама ўлічваючы ягонае жаданне супрацоўнічаць са следствам, у дачыненні да яго была ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязання аб прыходзе. Скарыстаўшыся названымі абставінамі, падазраваны схаваўся ад органа крымінальнага пераследу. Зробленымі захадамі вышуку падазраванага па гарачых слядах выявіць ягонае месцазнаходжанне не выпала.

У той жа час, у справе праведзены значны аб'ём следчых мерапрыемстваў, комплекс судовых і крыміналістычных даследаванняў. З улікам атрыманых довадаў і экспэртных высноў дзеянні, учыненыя супрацоўнікам службы бяспекі ўніверсама, кваліфікаваныя як наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула з неасцярожнасці смерць пацярпелага. Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта завочна прынятая пастанова аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага, а таксама аб ужыванні да яго меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту», - адзначылі ў СК.

Абвінавачаны абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. Ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі суседніх дзяржаў праводзяцца аперацыйна-вышуковыя дзеянні для выяўлення ягонага месцазнаходжання.

Нагадаем, Іван Губараў, збіты ахоўнікамі крамы «Валгаград», памёр 8 жніўня. Управай Следчага камітэта Менска была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўніка службы бяспекі менскага ўніверсама «Валгаград».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках