5 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў запрашаюць адзначыць «Дзень безбілетніка»

7
Менчукоў запрашаюць адзначыць «Дзень безбілетніка»

6 лістапада ў менскім клубе Re:Public выступіць гурт «Без билета».

Свята «Дзень безбілетніка» было прыдуманае некалькі гадоў таму з нагоды дня нараджэння лідэра гурта Віталя Артыста і стала традыцыйным. І кожны раз напярэдадні Дня безбілетніка гурт ладзіў для сваіх прыхільнікаў розныя перадсвяточныя акцыі, піша БелаПАН.

Так, раней гурт выдаваў свежавыдадзены альбом у абмен на штрафныя квіты з грамадскага транспарту, Віталь Артыст працаваў асабістым шафёрам для аднаго са слухачоў і спяваў песні на запыты ахвотных праз тэлефон гарачай лініі, а музыкі і прыхільнікі ўдзельнічалі ў аўтарскім квэсце на трамвайных лініях горада Менска.

Гэтай восенню «Без білета» шукаюць самага шчаслівага і вынаходлівага безбілетніка, які здолеў найбольш цікава атрымаць што-небудзь «без білета», каб узнагародзіць яго пажыццёвым праязным квітком на ўсе свае канцэрты ва ўсякім горадзе.

«Летась мы ўжо выдалі некалькі пажыццёвых праязных квіткоў самым адважным і безразважным безбілетнікам, якія зрабілі сабе тату з нашай назвай. Гэтыя хлопцы аўтаматычна сталі часткай нашага ўнутранага мікрасвету, у нас складваюцца асаблівыя стасункі. Мы наважылі працягнуць традыцыю. Цяпер мы хочам падарыць свой праязны квіток таму, хто раскажа самую неймаверную і захапляльную ці, можа, самую смешную гісторыю пра тое, як здолелі атрымаць што-кольвек «нашармака», - распавёў Віталь Артыст.

Імянны дакумэнт з фота і пячаткай будзе ўручаны пераможцу на канцэрце 6 лістапада, дзе, са слоў Артыста, «мы плануем хорам з гледачамі выканаць найлепшыя нумары, а таксама песні з будучага альбому гурта, праца над якім уваходзіць у стадыю заканчэння!».

Фота: bezbileta.net

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках