3 траўня 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёр міліцыі дапамог скрасці з гіпермаркета 1500 бутэлек гарэлкі

47
Маёр міліцыі дапамог скрасці з гіпермаркета 1500 бутэлек гарэлкі

Аператыўнік затрыманы, вядзецца расследаванне.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да старэйшага оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ён падазраецца ў саўдзеле крадзяжу без малога 1500 бутэлек гарэлкі з гіпермаркета «Алмі», піша «Ежедневник».

Буйны крадзеж з гіпермаркета «Алмі» быў здзейснены яшчэ 24 траўня 2013 года. Тады невядомымі асобамі было скрадзена амаль паўтары тысячы бутэляк гарэлкі на суму больш за 39 мільёнаў рублёў.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што крадзеж здзейснілі рабочы гіпермаркета і мясцовы непрацуючы. Пры гэтым рабочы гіпермаркета з'яўляўся грамадзянінам Расеі, з відам на жыхарства ў Беларусі. У дачыненні да абодвух была ўзбуджаная крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні імі злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж, здзейснены ў буйным памеры).

Пры правядзенні далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў з мэтай устанаўлення магчымых саўдзельнікаў злачынства і высвятлення спосабу здзяйснення крадзяжу, было ўстаноўлена, што немалаважную ролю ў гэтым згуляў старэйшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, маёр міліцыі Р.

У цяперашні час аператыўнік затрыманы, у дачыненні да яго таксама распачатая крымінальная справа. Вядзецца расследаванне.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках