3 траўня 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік сеў не ў той цягнік і вярнуўся дадому праз 22 гады

32
Школьнік сеў не ў той цягнік і вярнуўся дадому праз 22 гады

Апазнаць бацькоў атрымалася па татуіроўцы.

Паліцэйскі з прыгарада Мумбаі знайшоў сваіх бацькоў праз 22 гады пасля таго, як ён у шасцігадовым узросце згубіўся на чыгуначнай станцыі, піша РІА «Новости».

Гісторыя пачалася ў 1990-я гады, калі шасцігадовы Ганеш Дхангдэ вяртаўся са школы разам са сваімі аднакласнікамі. На станцыі ў раёне Мамебханджэ ў натоўпе ён страціў іх і сеў не ў той цягнік. Хлопчык прыехаў на незнаёмую станцыю і пражыў тры дні на платформе. Пасля Ганеша прытуліла сям'я рыбака. Ён пачаў жыць з імі, жабраваў разам з іх родным сынам у цягніках. А потым Дхангдэ збіла машына. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы галавы і часткова страціў памяць.

Пасля аварыі Дхангдэ ўпарта вучыўся, што дазволіла яму ў ліпені гэтага года, у 28 гадоў, паступіць на працу ў паліцыю горада Тханем. Аднойчы інспектар Шрыкант Сондэ спытаў Дхангдэ пра яго сям'ю. Дхангжэ адказаў, што не памятае сваіх бацькоў і паказаў начальніку адзінае, што звязвала яго з мінулым - татуіроўку на левай руцэ з надпісам Manda R Dhangde.

«Калі я ўбачыў татуіроўку, я здагадаўся, што гэта - імя яго маці. У бедных сем'ях часта наносяць на рукі сваіх дзяцей імёны бацькоў. Я загадаў сваім падначаленым пачаць пошук яго сям'і, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі, такія як «Фэйсбук», - распавядае інспектар Сондэ.

Спачатку паліцэйскія наведалі прытулак, дзе ў свой час знаходзіўся Дхангдэ, і даведаліся ад яго супрацоўнікаў, што ў архівах разам з яго імем было напісана «Мамебханджэ». «Я адразу зразумеў, што «Мамебханджэ» неафіцыйна называюць пагорак у акрузе Тханем. Мы пачалі шукаць у гэтым раёне і знайшлі сям'ю менавіта з тым апошнім імем (Дхангдэ)», - кажа Сондэ.

Сам Дхангдэ не мог паверыць, што яго сям'я знайшлася. Сустрэча адбылася 3 кастрычніка. «Я ўжо страціў надзею знайсці іх. Мая сям'я вельмі бедная, і я зраблю ўсё, каб зрабіць іх жыццё лепш», - сказаў паліцэйскі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках