3 траўня 2024, Пятніца, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» вяртаецца ў Егіпет

2
«Белавія» вяртаецца ў Егіпет

З сённяшняга дня аднаўляецца выкананне чартэрных рэйсаў з Менска ў Егіпет.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белавія», піша БелТА.

З 18 кастрычніка нацыянальная авіякампанія пачынае палёты ў Хургаду, а з 20 кастрычніка - у Шарм-эль-Шэйх. Перавозкі будуць выконваць на самалётах «Боінг-737/300».

«Прыпыненне перавозак было крайняй мерай, на якую нам і тураператару-заказчыку чартэрных рэйсаў прыйшлося пайсці, каб забяспечыць бяспеку грамадзян», - адзначыў генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў. Сумеснае рашэнне з заказчыкам (тураператарам «Тэз Тур») аб аднаўленні палётаў было прынята ў сувязі з нармалізацыяй сітуацыі ў курортных раёнах Егіпта.

МЗС Беларусі 15 жніўня рэкамендаваў беларускім турыстам устрымацца ад наведвання Егіпту да нармалізацыі сітуацыі ў гэтай краіне. У канцы жніўня «Белавія» прыпыніла выкананне чартэрных рэйсаў у Хургаду і Шарм-аль-Шэйх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках