3 траўня 2024, Пятніца, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кур'ёз у «Шарамеццева»: пасажырка схавала каштоўнасці ў варэнне (Відэа)

5

У аэрапорце «Шарамеццева» затрымалі жанчыну, якая прыляцела ў Расею з ЗША.

Пры даглядзе яе багажу супрацоўнікі мытні знайшлі ювелірныя ўпрыгожванні і наручны гадзіннік. Усе прадметы былі схаваныя ў кантэйнерах з прадуктамі. Гаспадыня багажу расказала, што набыла ўпрыгажэнні і гадзіннік для сябе. Паводле яе слоў, кошт вырабаў складае 30 тысяч даляраў ЗША. Пацвердзіць гэта жанчына не змагла - дакументаў на вырабы ў яе не аказалася. Зараз кошт знаходкі трэба будзе вызначыць экспертам, перадае тэлеканал «Россия 24».

«У міжнародным аэрапорце «Шарамеццева» ў зале прылёту тэрмінала D службовымі асобамі мытні была спыненая грамадзянка Расеі 1966 года нараджэння, якая прыбыла рэйсам Нью-Йорк - Масква, - распавядае Таццяна Сакалова, галоўны дзяржаўны мытны інспектар па сувязях з грамадскасцю Шарамеццеўскай мытні. - У ходзе рэнтгенаскапіі багажу гэтай пасажыркі ў слоіку з варэннем, кавай і крэмам, а таксама ў печанай курыцы і рулетах з баклажанаў былі выяўленыя прадметы, знешне падобныя на ювелірныя ўпрыгожванні, у колькасці 10 штук».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках