3 траўня 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдфу распавёў гісторыю знаёмства з Азаранка

19

Лідар музычнай групы LMFAO Рэдфу распавёў гісторыю знаёмства з беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранка.

Пра гэта музыка распавёў у інтэрв'ю аднаму амерыканскаму выданню.

«Вікторыя проста была маёй прыхільніцай і хацела сустрэцца са мной. Шчыра кажучы, я зусім мала ведаў пра яе да гэтага. Кен Саламон з тэніснага канала пазнаёміў нас. Яна сказала мне: «Гэй, чаму табе не прыйсці на маю прэс-канферэнцыю?». І я прыйшоў. Мы пачалі сябраваць і доўгі час проста сябравалі, а потым Віка спакусіла мяне.

У верасні мінулага года ў Нью-Йорку, падчас Адкрытага чэмпіянату ЗША, Азаранка правяла сумесную прэс-канферэнцыю з Рэдфу. Тады Вікторыя патлумачыла: Ён вялікі фанат тэніса, я вялікі фанат музыкі. Вось мы і прыйшлі разам», - распавёў Рэдфу.

«Я закаханая, і ўсё роўна, як людзі ставяцца да майго выбару. Я сустракаюся з кімсьці асаблівым, я б сказала, ён нумар адзін. Ён унікальны хлопец, і мы належым да двух розных планет. Я магу гарантаваць, што ён сапраўды асаблівы чалавек, ён - каханне ўсяго майго жыцця. Я не люблю выхваляцца сваім асабістым жыццём, але я рада, што ён побач са мной», - адзначае Вікторыя Азаранка.

Беларуская тэнісістка аддае перавагу не каментаваць сваё асабістае жыццё, перадае СТВ.

Зрэшты, на тое яно і асабістае. Прыхільнікі Рэдфу і Вікторыі, праўда, актыўна сочаць за гісторыяй кахання тэнісісткі і музыкі ў сацыяльных сетках. Дарэчы, Рэдфу часцяком можна бачыць на трыбунах турніраў, дзе прымае ўдзел Азаранка.

Рэдфу распавёў гісторыю знаёмства з Азаранка
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках