3 траўня 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз сапсаваў транзітны апетыт Беларусі

8
Еўразвяз сапсаваў транзітны апетыт Беларусі

Надзеі Менска на прыцягненне ў эканоміку Беларусі мільярдных інвестыцый ад транзіту не спраўдзіліся.

Другая лінія газаправода Ямал-Еўропа не патрапіла ў спіс ключавых інфраструктурных праектаў у паліўна-энергетычным сектары, якія плануецца рэалізаваць на тэрыторыі Еўразвяза ў 2014-2020 гадах.

Надзеі Менска на прыцягненне ў эканоміку Беларусі мільярдных інвестыцый і дадатковых паступленняў ад транзіту не апраўдаліся, піша «Завтра твоей страны».

Пералік 250 ключавых інфраструктурных праектаў у паліўна-энергетычным сектары апублікавала Еўракамісія. Другой лініі газаправода Ямал-Еўропа, якая павінна была павялічыць яго прапускную здольнасць па дастаўцы Ямальскага газу ў Беларусь, Польшчу, Славакію, Венгрыю і Германію, у ім няма.

Мемарандум быў дакументам, які не абвязвае

Будаўніцтва другой галіны планавалася яшчэ пры распрацоўцы праекта газаправода ў 1996 годзе. Але ў сярэдзіне 2000-х гадоў расейскі бок прыняў рашэнне дыверсіфікаваць маршруты паставак газу на еўрапейскі рынак. Праект будаўніцтва другой чаргі Ямал-Еўропы быў замарожаны. Замест яго пачалося будаўніцтва газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўднёвы паток».

У красавіку 2013 года прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін нечакана для ўсіх даручыў «Газпраму» вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода Ямал-Еўропа-2, які праходзіць праз Беларусь у напрамку Польшчы, Славакіі і Венгрыі. Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва новай трубы транзітнай магутнасцю 15 млрд. куб.м. збіраліся прадставіць праз шэсць месяцаў, гэта значыць да кастрычніка 2013 года.

Ці варта гаварыць з якім натхненнем гэтую навіну сустрэлі ў Менску! Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка адразу правёў перамовы з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам на Санкт-Пецярбургскім эканамічным форуме. На гэтым жа мерапрыемстве сваю папярэднюю згоду ўдзельнічаць у праекце выказала і кіраўніцтва польскай кампаніі PGNiG. Па выніках перамоў «Газпрам» і PGNiG нават падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па будаўніцтве другой чаргі.

Гэтая паспешнасць кампаніі, якая не ўзгадніла свае дзеянні не толькі з Еўракамісіяй, але і з урадам Дональда Туска, прывяла да скандалу. У канцы красавіка 2013 года былі адпраўленыя ў адстаўку куратары і ўдзельнікі падпісання мемарандума з «Газпрамам» - міністр дзяржаўнай казны Мікалай Будзаноўскі, прэзідэнт PGNiG Гражына П'етроўская-Аліва і віцэ-прэзідэнт PGNiG па пытаннях гандлю Радаслаў Дудзінскі. Мемарандум аб узаемаразуменні па будаўніцтве другой ніткі газаправода на тэрыторыі Польшчы быў прызнаны дакументам, які не абавязвае.

У чым цікавасць Беларусі?

Апублікаваны Еўракамісіяй пералік 250 важнейшых інфраструктурных праектаў у сферы ПЭК сведчыць пра тое, што ў Бруселя няма жадання вяртацца да Ямал-Еўропы-2 . У спіс увайшлі каля 140 праектаў у галіне перадачы электраэнергіі, каля 100 праектаў у галіне транспарціроўкі і захоўвання газу, а таксама некалькі праектаў у транспарціроўцы нафты і будаўніцтве спадарожных сетак.

З іх ускоснае дачыненне да Беларусі мае развіццё нафтаправода Адэса-Броды. Плануецца дабудаваць яго да польскага Адамава (317 км) і пампаваць па ім каспійскую нафту ў краіны Усходняй Еўропы. Магутнасць трубы складзе 10-30 млн. тон нафты ў год.

Беларусы падказалі еўрапейцам, што гэта магчыма. Да 2010 года Адэса-Броды працаваў выключна ў рэверсным рэжыме: у Бродах ў яго ўлівалася расейская нафта з паўднёвай «Дружбы» і прапампоўвалася да Адэскага НПЗ. У 2010 годзе ў разгар беларуска-расейскага нафтавага канфлікту па трубаправодзе ў зваротным кірунку пачалася прапампоўка азербайджанскай нафты для патрэб Мазырскага НПЗ. Да заканчэння канфлікту ўсяго было пракачана каля 1 млн. тон нафты.

Чыноўнікі Еўракамісіі таксама хочуць рэанімаваць праект з пачатку 2000-х гадоў па інтэграцыі нафтаправодаў Janaf і «Адрыя» з паўднёвай «Дружбай». У пачатку 2000-х гадоў адной з мэтаў інтэграцыі было нарошчванне паставак расейскай нафты да харвацкага порта Амішаль, адкуль сыравіна, абыходзячы турэцкія пралівы, вывозілася бы на танкерах у розныя краіны свету. Для Беларусі гэты праект цікавы павелічэннем аб'ёму транзіту нафты па гомельскай «Дружбе».

У топ-250 стратэгічных еўрапейскіх ініцыятыў у забеспячэнні газам, электраэнергіяй і нафтай увайшла таксама група праектаў, да якіх у свой час выяўляла цікавасць Беларусь, па будаўніцтве тэрміналаў звадкаванага газу ў балтыйскіх краінах.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках