3 траўня 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэліна Джолі меціць у прэзідэнты ЗША

31
Анджэліна Джолі меціць у прэзідэнты ЗША

Актрыса хоча прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Анджэліна Джолі прымае ўдзел у самітах і сустрэчах нароўні з палітыкамі самага высокага ўзроўню. Акрамя таго, яна з'яўляецца паслом добрай волі ААН. Размовы пра яе прэзідэнцкія амбіцыі ўжо даўно ходзяць сярод галівудскіх зорак, нагадвае сайт Showbiz Spy.

Нягледзячы на даволі невялікія шанцы заняць пасаду прэзідэнта краіны, жаданне актрысы выклікала занепакоенасць некаторых палітыкаў, якія лічаць, што ёй варта працягнуць сваю кар'еру ў кінематографе.

Аб палітычных сімпатыях Анджэліны Джолі інфармацыі няшмат, але вядома, што яе бацька - уладальнік «Оскара» Джон Войт галасаваў на выбарах прэзідэнта ЗША за сенатара Джона Макейна. Паводле яго слоў, Барак Абама «не дацягвае да патрэбных стандартаў». «Калі, не дай Бог, мы ўбачым Абаму на пасадзе прэзідэнта, нам прыйдзецца перажыць такую эру сацыялізму, якую Амерыка яшчэ не бачыла, і наша краіна аслабее ва ўсіх адносінах», - казаў ён.

Анджэліна Джолі з'яўляецца адной з самых высокааплатных актрыс свету.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках